ЗША ўпершыню ўвялі санкцыі супраць пасярэднікаў пры пастаўцы электронікі ў Расію

ЗША робяць больш жорсткімі санкцыі супраць расійскіх вытворцаў і распрацоўшчыкаў мікраэлектронікі. Блакавальныя абмежаванні ўведзеныя супраць шэрагу кампаній, з дапамогай якіх, на думку амерыканскіх уладаў, расійскі распрацоўшчык «Міландр» размяшчаў заказы за мяжой.

Пакінуць каментарый

Паводле даных «Камерсанта», ЗША абвясцілі, што расійская ПКК «Міландр» парушае санкцыйны рэжым. У выніку санкцыі ў дачыненні да гендырэктара ПКК «Міландр» Міхаіла Паўлюка, звязанай з «Міландрам» кампаніі «Мілур» і юрыдычных асоб, якіх у ЗША назвалі яе замежнымі структурамі: тайваньскай Sharp Edge Engineering Inc., армянскай Milur Electronics LLC і швейцарскай Milur SA. Паводле версіі амерыканскіх уладаў, іхнай галаўной структурай выступае Milur Electronics.

Паводле звестак ЗША, Sharp Edge закупляла мікраэлектроніку ў кампаній з Азіі для «Міландра». Milur Electronics таксама стваралася дзеля размяшчэння заказаў на замежных заводах. Міністэрства юстыцыі ЗША сцвярджае, што супрацоўнікі «спрабавалі атрымаць беспасярэдні доступ да ейных дзелавых сувязяў». Ведамства таксама ўвяло санкцыі супраць швейцарца Жака Пашэ і грамадзяніна Швейцарыі і Эстоніі Хольгера Лэна, якім прыпісваюць прычыннасць да стварэння Milur Electronics.

На афіцыйным сайце «Міландра» пазначана, што кампанія распрацоўвае інтэгральныя мікрасхемы з тэхпрацэсам да 20 нм, займаецца распрацоўкай і вытворчасцю электронных модуляў, карпусоў для інтэгральных мікрасхем і г. д. Раней ЗША ўводзілі і рабілі больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да расійскіх распрацоўшчыкаў і вытворцаў электронікі, у тым ліку АТ «Байкал Электронікс», АТ МЦСТ, НТЦ «Модуль» і НПЦ «Элвіс».

Эксперты падлічылі, колькі каштуе Расіі замясціць замежныя мікрачыпы
Па тэме
Эксперты падлічылі, колькі каштуе Расіі замясціць замежныя мікрачыпы
Расійскім трымальнікам акцый Meta можа пагражаць крымінальная адказнасць
Па тэме
Расійскім трымальнікам акцый Meta можа пагражаць крымінальная адказнасць
Nokia просіць дазволу ў ЗША на пастаўку абсталявання ў Расію
Па тэме
Nokia просіць дазволу ў ЗША на пастаўку абсталявання ў Расію

Читать на dev.by