Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ЗША павысілі тарыфы на кітайскі імпарт да 104%

Дональд Трамп абвастрае гандлёвую вайну з Кітаем: з 9 красавіка загараджальная пошліна на тавары з азіяцкай краіны складае 104%, паведамляе Bloomberg. Рынкі, што толькі пачалі асцярожна аднаўляцца, зноў абрынуліся. Павышэнне пошлін стала адказам на адмову Кітая адмяніць люстраныя меры ў дачыненні да амерыканскай прадукцыі.

1 каментарый

2 красавіка прэзідэнт ЗША абвясціў пра ўвядзенне люстраных тарыфаў на імпарт з дзвюх соцень краін і нават населеных толькі пінгвінамі выспаў. Базавая стаўка для ўсіх склала 10%, але для Кітая яна была ўсталяваная на ўзроўні 34%, да якіх дадавалася ўжо дзеючая 20%-ная пошліна, уведзеная раней з-за абвінавачванняў у пастаўках фентанілу. Пекін адказаў узаемным тарыфам у 34%, які пачне дзейнічаць з 10 красавіка.

Гэта стрыгерыла Трампа, які ўчора прыгразіў падвоіць стаўкі, калі Кітай не адменіць свае тарыфы да сённяшняга дня. Кітай вырашыў настойваць на сваім, як і Вашынгтон, які дадаў яшчэ 50% да дзеючых пошлін, давёўшы нагрузку на кітайскі імпарт да 104%.

Прэс-сакратар Белага дому пацвердзіў новаўвядзенні і дадаў, што аналагічныя люстраныя меры будуць прымяняцца да ўсіх іншых краін, што не скасуюць свае пошліны ў адказ.

Улады Кітая тым часам заявілі, што «ніколі не замірацца з дадатковымі пошлінамі» і гатовыя «змагацца да канца», калі ЗША працягнуць эскалацыю. Гэта азначае новы віток супрацьстаяння паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі планеты.

Сусветныя рынкі прадказальна адрэагавалі падзеннем. Паводле Reuters, у сераду 9 красавіка зніжэнне дэманструюць амерыканскі індэкс S&P 500, еўрапейскі Stoxx Europe 600, японскі Nikkei і іншыя.

Вжух — і мінус $2 трлн: амерыканскаму фондаваму рынку вельмі кепска але Трамп кажа што «пацыент жывы»
Вжух — і мінус $2 трлн: амерыканскаму фондаваму рынку вельмі кепска, але Трамп кажа, што «пацыент жывы»
Па тэме
Вжух — і мінус $2 трлн: амерыканскаму фондаваму рынку вельмі кепска, але Трамп кажа, што «пацыент жывы»
Азіяцкія ІТ-кампаніі абрынуліся еўрапейскія індэксы — таксама біткойн — ніжэй за $75K
Азіяцкія ІТ-кампаніі абрынуліся, еўрапейскія індэксы — таксама, біткойн — ніжэй за $75K
Па тэме
Азіяцкія ІТ-кампаніі абрынуліся, еўрапейскія індэксы — таксама, біткойн — ніжэй за $75K
Амерыканцы кінуліся скупляць айфоны — Apple паспела завезці пяць самалётаў да пошлін
Амерыканцы кінуліся скупляць айфоны — Apple паспела завезці пяць самалётаў да пошлін
Па тэме
Амерыканцы кінуліся скупляць айфоны — Apple паспела завезці пяць самалётаў да пошлін
Чытайце таксама
Генеральны дырэктар Salesforce пажартаваў пра сачэнне міграцыйнай службы, раззлаваў супрацоўнікаў
Генеральны дырэктар Salesforce пажартаваў пра сачэнне міграцыйнай службы, раззлаваў супрацоўнікаў
Генеральны дырэктар Salesforce пажартаваў пра сачэнне міграцыйнай службы, раззлаваў супрацоўнікаў
2 каментарыя
Вакансіі з узгадваннем ШІ прабіваюць столь у ЗША
Вакансіі з узгадваннем ШІ прабіваюць столь у ЗША
Вакансіі з узгадваннем ШІ прабіваюць столь у ЗША
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
5 каментарыяў
ШІ выклікаў вострую нястачу электрыкаў, сантэхнікаў у ЗША
ШІ выклікаў вострую нястачу электрыкаў, сантэхнікаў у ЗША
ШІ выклікаў вострую нястачу электрыкаў, сантэхнікаў у ЗША

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

Надо закупаться попкорном.