ЗША заявілі пра ліквідацыю шпіёнскай праграмы ФСБ, якая крала сакрэтныя дакументы
ФБР разам з міжнароднымі партнёрамі ліквідавалі міжнародную сетку камп’ютараў, заражаных шкоднай праграмай.
Паводле даных Мінюста ЗША, расійскія спецслужбы з дапамогай праграмы атрымлівалі доступ да канфідэнцыйных дакументаў як мінімум з 50 краін, у тым ліку тых, што ўваходзяць у НАТА. Як мяркуе ведамства, праграму Snake распрацавала падраздзяленне 166-га Цэнтра ФСБ РФ.
«На працягу 20 гадоў гэтае падраздзяленне, якое называецца ў судовых дакументах Turla, выкарыстоўвала розныя версіі шкоднага софту Snake для крадзяжу канфідэнцыйных дакументаў з сотняў камп’ютараў як найменей 50 краін, у тым ліку тых, што ўваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс», — гаворыцца ў заяве.
Мінюст заявіў, што пасля крадзяжу гэтыя дакументы перапраўляліся з дапамогай «сакрэтнай сеткі» на заражаных камп’ютарах. Следства прыйшло да высновы, што аперацыі ладзіліся з упраўлення ФСБ у Разані. ФБР адключыла праграму з дапамогай распрацаванага спецслужбай інструмента Perseus.
Читать на dev.by