Назіральны савет ПВТ узначаліць прэм’ер. Гэта падобна на павышэнне статусу
19 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўносіць змены ва ўказ 2022 года «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі». Пра гэта ўчора паведаміла прэс-служба палітыка.
Паводле дакумента, «з улікам значнасці пытанняў лічбавага развіцця для эканомікі» курыраваць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ўзначальваць назіральны савет Парка высокіх тэхналогій будзе прэм’ер-міністр Беларусі. Зараз гэтую пасаду займае Аляксандр Турчын.
Раней старшынёй савета быў першы намеснік прэм’ер-міністра.
Адзначаецца, што ўказ накіраваны на далейшую «актывізацыю рэгіянальнага лічбавага развіцця».
Аўтсорс памірае — трэба стаць новым Ізраілем. Чыноўнікі прыдумалі план, як развіваць стартапы ў Беларусі
Аўтсорс памірае — трэба стаць новым Ізраілем. Чыноўнікі прыдумалі план, як развіваць стартапы ў Беларусі
ПВТ правёў экскурсію для палітыкаў з «Альтэрнатывы для Германіі». Яна падтрымлівае Расію
ПВТ правёў экскурсію для палітыкаў з «Альтэрнатывы для Германіі». Яна падтрымлівае Расію
Читать на dev.by