Starship выбухнуў у часе сёмага палёту. Super Heavy атрымалася прызямліцца
Кампанія правяла сёмы выпрабавальны запуск сваёй гіганцкай ракеты Starship, у часе якога паскаральнік Super Heavy паспяхова вярнуўся на стартавую пляцоўку, але сам карабель Starship быў страчаны ў часе палёту.
Кампанія правяла сёмы выпрабавальны запуск сваёй гіганцкай ракеты Starship, у часе якога паскаральнік Super Heavy паспяхова вярнуўся на стартавую пляцоўку, але сам карабель Starship быў страчаны ў часе палёту.
16 студзеня адбыўся сёмы выпрабавальны запуск сістэмы Starship, якая складаецца з карабля Starship і паскаральніка Super Heavy. У рамках місіі была запушчаная абноўленая версія Starship, якая стала вышэйшай і цяжэйшай за папярэдніцу.
Паскаральнік Super Heavy паспяхова вярнуўся на стартавую пляцоўку і быў захоплены спецыяльнай вежай Mechazilla, што з’яўляецца адным з самых складаных элементаў запуску. Гэта другое паспяховае вяртанне Super Heavy на стартавую пляцоўку, папярэдняе было ў часа пятага палёту.
Карабель Starship перастаў перадаваць тэлеметрыю неўзабаве пасля пасадкі паскаральніка, на восьмай хвіліне ад моманту старту. Прычынай страты карабля стаў пажар у кармавой частцы, які прывёў да выбуху і падзення абломкаў у Атлантычны акіян у межах зададзеных зон рызыкі.
SpaceX працягвае аналізаваць даныя, каб вызначыць дакладную прычыну няўдачы. Вядома, што ў часе палёту Starship дасягнуў вышыні 146 кіламетраў і хуткасці 21 317 кіламетраў за гадзіну. Абломкі карабля выклікалі затрымкі рэйсаў у аэрапортах Маямі і Форт-Лодэрдэйл.
Новая версія Starship (Version 2 або Block 2) атрымала шэраг паляпшэнняў, уключаючы паменшаныя і перамешчаныя бліжэй да носа пярэднія закрылкі, павялічаны на 25% аб’ём паліўных бакаў і 10 макетаў спадарожнікаў Starlink ў адсеку для карыснай нагрузкі.
Агульная вышыня ракеты дасягнула 123,1 метра, а маса паліва склала 4700 тон. SpaceX таксама распрацоўвае мадэрнізаваны варыянт Super Heavy, але ў гэтым выпрабавальным палёце выкарыстоўваўся паскаральнік першага пакалення.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.