Стартап былога дызайнера Apple анансаваў прыладу, якая прыйдзе на змену смартфонам. Што гэта — незразумела

Стартап Humane абвясціў пра планы паказаць навесну свае першыя прадукты.

Пакінуць каментарый

Humane паставіў перад сабой задачу стварыць новы клас спажывецкіх прылад і тэхналогій, заснаваных на «сапраўдным супрацоўніцтве дызайнераў і інжынераў». Якія прадукты будзе вырабляць кампанія, пакуль незразумела. У апублікаваным цізеры паказаная рука і лагатып Humane з надпісам «вясна 2023».

Кіраўніком кампаніі з’яўляецца былы дызайнер Apple Імра Чаўдры, які прапрацаваў у кампаніі больш за 20 гадоў. Пра будучы анонс ён абвясціў на канферэнцыі Voices 2022, арганізаванай The Business of Fashion. Чаўдры расказаў пра «постсмартфонную эпоху». Мяркуючы з зарэгістраваных патэнтаў, Humane, хутчэй за ўсё, працуе над мабільнай прыладай на базе Android, якая адлюстроўвае лазерную праекцыю відарыса на руку карыстальніка.

У адным з патэнтаў у апісанні нацельнай прылады пазначана, што яна можа ўключаць камеру, 3D-камеру і датчык глыбіні (лідар або ToF), якія выкарыстоўваюцца для распазнавання «паветраных жэстаў», зробленых рукой.

Apple абрала найлепшыя праграмы і гульні 2022 года
Па тэме
Apple абрала найлепшыя праграмы і гульні 2022 года
Apple закупіць для iPhone 15 найноўшыя датчыкі выявы Sony
Па тэме
Apple закупіць для iPhone 15 найноўшыя датчыкі выявы Sony
Apple выпусціла рэкламу iPhone 14. Карыстальнікі пачулі слова на літару «н»
Па тэме
Apple выпусціла рэкламу iPhone 14. Карыстальнікі пачулі слова на літару «н»

Читать на dev.by