Стартап Playfood з беларускім каранямі прыцягнуў €1 млн
Стартап Playfood з беларускім каранямі прыцягнуў раўнд на €1 млн. Навіной падзяліўся ў сваім LinkedIn Кірыл Волашын.
Playfood прапануе комплекснае SaaS-рашэнне для запуску сэрвісаў дастаўкі ежы. Яно арыентаванае на Блізкі Усход і Паўночную Афрыку, а таксама Лацінскую Амерыку. Платформа налічвае 50 партнёраў у 27 краінах.
Лідары стартапа — беларусы Яўген Сусла (заснавальнік) і Андрэй Балаганскі (гендырэктар).
Playfood мае глыбокую інтэграцыю з яшчэ адным першапачаткова беларускім стартапам Onde, які ўзначальвае Яўген. Ён распрацоўвае ride-hailing-рашэнне, якое ўключае мабільную аплікацыю для кіроўцы, пасажыра, панэль дыспетчара і воблачнае сховішча дадзеных.
Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band
Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band
Читать на dev.by