Стартап ScootAPI з беларускімі каранямі купіла латвійская кампанія

Распрацоўшчык софта для шэрынгу электрасамакатаў ScootAPI прададзены латвійскай платформе ATOM Mobility. Пра ўгоду, якая была фіналізавана 1 чэрвеня, стартапы паведамілі ў сваіх блогах.

Пакінуць каментарый

ScootAPI заснаваў беларус Георгій Качаноўскі ў 2019 годзе, першапачаткова ён называўся «Ямото Самакато». Стартап распрацоўвае ПЗ для запуску шэрынг-бізнесу на электрасамакатах па ўсім свеце. Цяпер прысутнічае ў сямі краінах: ва Украіне, Чэхіі, Румыніі, Малдове, Азербайджане, Інданезіі і Балівіі — і рыхтуецца пашыраць геаграфію. Партнёрамі ScootAPI кіруюцца больш за 5 тысяч самакатаў. Фаўндар ужо займаецца новым ШІ-праектам.

ATOM заснаваны ў 2018 годзе ў Латвіі. Ён дазваляе кліентам запускаць і маштабаваць транспартныя сэрвісы, напрыклад для шэрынгу (самакатаў, веласіпедаў, мапедаў і аўта), лічбавай арэнды і таксі. Ён прапануе кастамізаваныя аплікацыі для аператараў і карыстальнікаў, дашборды і аналітыку. Налічвае больш за 200 праектаў, 35 тысяч транспартных сродкаў і больш за 1 млн паездак у месяц.

Угода ўмацуе пазіцыі ATOM Mobility на рынку B2B-рашэнняў для мікрамабільнасці за кошт інтэграцыі актываў і кліенцкай базы ScootAPI.


Читать на dev.by