Стартап з партфеля Angels Band выпусціў AI-капірайтар. Тэстуем, здзіўляемся
Каманда лічыць, што іх генератар тэксту можа замяніць ручны капірайтынг.
Стартап з расійска-беларускімі каранямі CopyMonkey выпусціў рускамоўны AI-капірайтар для бізнэс-задач. Сэрвіс прапануе тэксты для сайтаў, блогаў, сацыяльных сетак і інтэрнэт-крам.
CopyMonkey — гэта каманда з трох чалавек, дваіх расійцаў і аднаго беларуса, якія пераехалі ў Латвію. Спецыялізуецца на АІ-капірайтынгу. У 2021 годзе стартап прыцягнуў $285 тыс. ад Angels Band, а таксама расійскіх і нідэрландскіх бізнэс-анёлаў.
— Сёння існуе некалькі нейрамадэлей генерацыі тэксту. Найбольш вядомай на міжнародным рынку з’яўляецца мадэль GPT3 ад OpenAI, якую каманда CopyMonkey дапрацавала пад рускамоўны рынак, — расказалі ў CopyMonkey. — Спачатку сэрвіс працаваў толькі для e-commerce-рынку. Цяпер каманда маштабавала мадэль генерацыі на новыя задачы і стылі, у выніку можна ствараць тэксты для бізнэсу: SEO-артыкулы, блог-пасты, апісанні тавараў і г. д.
Новы AI-капірайтар здольны замяніць ручны капірайтынг, сцвярджае CopyMonkey. Цяпер сэрвіс даступны для бясплатнага тэставання: кожны дзень у ім можна ствараць да 10 тэкстаў.
Журналіст dev.by апрабаваў генератар тэкстаў, зажурыўся і сышоў мяняць прафесію.
У рускамоўным сегменце цяпер створаныя дзве распрацоўкі — «Балабоба» ад Яндэкса, які генеруе гісторыі, жарты і народныя мудрасці, і нейрамадэль ruGPT3 ад Sber AI (цяпер Sber Devices) з адкрытым зыходным кодам. У 2021 годзе CopyMonkey ў калабарацыі са Сберам выпусцілі ў адкрыты доступ AI-капірайтар для генерацыі апісанняў тавараў на аснове тэхналогіі Сбера ruGPT3.
Читать на dev.by