«Страх пазбавіў маму сілы волі». Як у Беларусі спрачаюцца розныя пакаленні

Палітыка і вайна абвастрылі многія сацыяльныя з’явы ў Беларусі. Паўплывалі яны і на вечны канфлікт бацькоў і дзяцей. dev.by спытаўся ў чытачоў, па якіх пытаннях праходзяць расколіны ў іх адносінах са сваякамі. 

120 каментарыяў

«Малодшую выгналі з дому, калі даведаліся, за каго яна галасавала»  

Кацярына

Нас тры сястры ў сям'і. І ў кожнай свае канфлікты з маці, бабуляй і дзядулем. 

Мама ўсё жыццё працавала ў дзяржкампаніі, і я пайшла вучыцца на сувязістку — паводле яе прыкладу. Размеркавалі працаваць у пасёлку, потым з’ехала працаваць у прыватную кампанію ў Мінск (таксама ў сферы сувязі). А калі ўперлася ў заробкавую столь у «цэлых» 600$, параілася з мужам — і пайшла на курсы тэсціроўшчыка. Вось ужо 8 гадоў працую ў ІТ, цяпер лід.        

Мне 30+. Раней ад мамы прылятала: калі замуж, калі дзеці, сядзі працуй усё жыццё на адным месцы — будзе заробак годны. Я тады якраз спрабавала ўвайсці ў ІТ. Я тлумачыла, што не хачу жыць гэтак жа, як пакаленне бацькоў. Нічога не дапамагала.  

Выйшла замуж, уладкавалася ў ІТ-кампанію, заробак перавысіў усе мажлівыя межы ў галаве маці, ды яшчэ ў мяне выявіліся праблемы са здароўем — на час яна ад мяне адчапілася.   

Пасля разводу пачалося зноў: я ва ўсім вінаватая, трэба было мужа трываць, усё рабіць для таго, каб захаваць шлюб. Сама маці развялася 20 гадоў таму. 

Сястры 20+. І мама яе «пілуе»: ты заканчвала тэхнічны ўніверсітэт, каб працаваць у сетцы фастфуду за 500? А чаму хлопца няма? Якія планы на жыццё? Жывеш ад заробку да заробку. Цябе толькі тусоўкі хвалююць? 

Больш за ўсё дасталася самай малодшай сястры — яна адлічылася пасля другога курса ўнівера. Мне нават давялося ўмяшацца ў іх з маці пастаянныя сваркі. Карыстаючыся сваім аўтарытэтам як «самай паспяховай у сям'і», я даказвала, што ўнівер — даўно не гарантыя поспеху і пропуску ў шчаслівае жыццё (як лічыць маці). 

Але на гэтым сваркі не скончыліся.

Сястра пайшла біць татухі — «і што, вось гэтым на жыццё зарабляць?» Пайшла працаваць барыстай — «ты на капейкі так і будзеш жыць?» «Жывеш у кватэры з чатырма суседзямі, ледзь зводзіш канцы з канцамі, а твае сябры — такія ж бічы, як і ты».                 

А з бабуляй і дзядулем пачалі моцна сварыцца падчас пратэстаў: 

«Па тэлевізары паказалі, што на вуліцы выйшлі наркаманы і алкашы. Нападалі на міліцыю, усё палілі, барыкады будавалі». 

Мы з сёстрамі спыталі, якімі з гэтых эпітэтаў трэба назваць нас — бо мы таксама там былі. Сваякі стушаваліся, але поглядаў не памянялі. Малодшую ўвогуле аднойчы выгналі з дому, калі даведаліся, за каго яна галасавала. 

Нядаўна я віншавала дзеда з 87-годдзем. Ён спытаў, калі я з Польшчы вярнуся. Я адказала: калі ўлада зменіцца. Тады дзед сказаў, каб не прыязджала — маўляў, ім у Беларусі добра.   

«Гэта кактэйль са страху, нянавісці і апатыі»

Аляксей

Канфлікт з маці. Той яшчэ змрок. 

Мне 28 гадоў, дзяўчыне — 32. 

Маці — 50. Усё жыццё працуе настаўніцай.  

Пастаянна патрабуе: «хачу ўнукаў», «калі дзеці», «я ў 21 цябе нарадзіла — і нічога». 

Адказваю: «Супер! Але свайму дзіцяці хачу штосьці даць. А як магу даць, калі ў 28 гадоў сам не вызначыўся, дзе і як будаваць жыццё і кар’еру? Аб якім дзіцяці гаворка?».     

Па-мойму, гэта безадказна — заводзіць дзяцей у цяперашняй сітуацыі. У краіне змрок: з правамі чалавека, адукацыяй і ўсім астатнім. А я хачу знайсці адэкватную працу, на якой змагу рэалізавацца і зарабіць для пачатку хай не велізарныя, але прыстойныя грошы. 

Заўсёды чую ад яе: 

«Вось выйду я на пратэсты — ну, сяду, звольняць. Далей што? Дзе працу шукаць? Вось у мяне сяброўка, у яе сябар — яго пасадзілі або звольнілі. Цяпер працу знайсці не можа. Што Ціханоўская зрабіла? Яе падставілі. Каму гэта ўсё выгадна? Я нікому не веру. Усе хлусяць. Я таксама ненавіджу тое, што адбываецца. Але нічога зрабіць не магу. Мы людзі маленькія». 

І маё ўлюбёнае: 

«Нікуды не хадзі, сядзі ціха. Ты што, хочаш, каб мяне звольнілі? Што ты памяняеш?». 

Любыя довады не працуюць. 

Яна ўсё жыццё арандуе дзяржаўную кватэру (яшчэ бацьку-міліцыянту давалі). Баіцца, што адбяруць. Усё жыццё працавала на дзяржаву, а дзяржава нават не дазволіла зарабіць на ўласнае жытло.        

Самае парадаксальнае, што мама ўсё разумее. Але страх пазбавіў яе сілы волі. Гэта кактэйль са страху, нянавісці і апатыі.

Вельмі моцна пасварыліся ў маі мінулага года. Праз вайну. Яна тапіла за Пуціна і паўтарала ўвесь гэты прапагандыцкі наратыў («Украіна — недадзяржава» і г. д.).

Не гутарылі месяц.   

Потым памерла бабуля (яе маці), затым памёр айчым. Стрэсавыя сітуацыі, карацей. 

Нядаўна паразмаўлялі, сяк-так намацалі агульную глебу (у тым ліку, і ў палітычных пытаннях). Цяпер амаль штодня стэлефаноўваемся. Пра палітыку стараемся не размаўляць. 

На такіх арэлях і жыву.  

Шануеш remote? Паглядзі на прыдатныя вакансіі ў ІТ-кампаніях

«Не праца, а ганьба»   

Санча

Назваў дачку Адэлінай — імя, здаецца, нямецкага паходжання. Бабуля і дзядуля злыя як ваўкі. Маўляў, трэба было «даць рускае імя». Але і ў саміх імёны нярускія.

З тых часоў у кватэры пануе атмасфера незадаволенасці. Пачыталі інтэрнэт — вырашылі, што будуць называць Лінай. Пару дзён я спрачаўся з імі і пераканаў, што ніхто імя мяняць не будзе. Тым больш на «рускае». 

Віктар

Бацьку 46 гадоў. Маці — 45. Лічаць, што ведаюць лепш, як гадаваць нашую дачку. 

Даюць архаічныя парады:

  • «першыя два месяцы ў кульку трэба трымаць»,
  • «у тры месяцы — садзіць у падушкі»,
  • «прыкорм пачынаць у два месяцы»,
  • «карміць дзіця кампотам і кампотнымі ягадамі».

А яшчэ лічаць, што жонку абраў няправільную (хоць мне з ёй добра).   

І працаваў на няправільнай працы. 

Я быў менеджарам і нядрэнна зарабляў да кавіду — больш за тысячу долараў на месяц. Падчас пандэміі ўсё пайшло пад адхон. Заробак стаў 600 рублёў, і я пайшоў працаваць грузчыкам — у банкі і розныя складскія памяшканні. 

Бацькам было ўсё роўна, што я зноў стаў нядрэнна зарабляць і мог пракарміць сям’ю. «Не праца, а ганьба.»  

Пры гэтым бацька — дальнабойшчык, а маці — касірка ў краме. 

Затое на палітычныя тэмы спрэчак няма. Тут усе аднаго меркавання. Мама ўжо ў Літву з’ехала. 

Але ўсё роўна складана з імі гутарыць. Маці яшчэ, здаецца, і разумее, што нашыя зносіны калісьці не ў той стэп зайшлі. Неяк спрабуе наладзіць кантакт. Але складана гэта ўсё. Тым больш яна не ў Беларусі. 


А як у вас і як вы даяце рады? Раскажыце ў каментарах.


Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.  

Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.

Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.

Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.

Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.

Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.

Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.

Дапамагчы нам можна праз Patreon. Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :) 

У Беларусі Patreon заблакаваны. Мы будзем дадаваць іншыя спосабы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Перашкаджала вучобе». Як айцішнікі кантралююць дзяцей праз гаджаты і сэрвісы
Па тэме
«Перашкаджала вучобе». Як айцішнікі кантралююць дзяцей праз гаджаты і сэрвісы
З 30 прыватных школ да працы, падобна, вярнуліся 3. Як маюцца дзеці з астатніх
Па тэме
З 30 прыватных школ да працы, падобна, вярнуліся 3. Як маюцца дзеці з астатніх

Читать на dev.by