«А ці не магла б ты прыходзіць да нас вечарамі і гатаваць вячэру?». Сабралі гісторыі пра самых неадэкватных начальнікаў
Сеньёр-неадэкват, бойкі ў прыбіральні, жонка начальніка, якая просіць работнікаў кампаніі гатаваць ёй вячэру. Папрасілі айцішнікаў расказаць пра самага неадэкватнага кіраўніка ў іх кар’еры.
Сеньёр-неадэкват, бойкі ў прыбіральні, жонка начальніка, якая просіць работнікаў кампаніі гатаваць ёй вячэру. Папрасілі айцішнікаў расказаць пра самага неадэкватнага кіраўніка ў іх кар’еры.
«Згадаў кожны мой камэнтар да ягонага кода за апошнія паўгода»
Сяргей (імёны герояў змененыя), бэкэнд-распрацоўшчык на .NET:
— Працаваў у беларускай аўтсорс-кампаніі. Нейкі час прасядзеў на бэнчы — а потым мне падабралі праект. Склад каманды быў такі: цімлід, сеньёр, два распрацоўшчыкі-мідлы і PM з боку заказчыка. Я хутка ўліўся ў праект — і ў цэлым гэта была звычайная праца: новыя фічы, багі, код рэв’ю… PM і цімлід былі задаволеныя маёй працай, з усімі былі выдатныя адносіны акрамя аднаго хлопца — таго самага сеньёра.
Ён быў вельмі дзіўны: гаварыў нейкімі шарадамі або метафарамі, вельмі хваравіта ставіўся да крытыкі сваёй працы, расказваў казкі пра праграмаванне па гадзіне на дэйліках, быў адэптам розных good practices і складаных патэрнаў — нават там, дзе гэта зусім недарэчна.
Адчувалася пастаянная пасіўная агрэсія з яго боку, хоць мы ніколі не лаяліся, на асобы не пераходзілі. Мне здавалася, гэта проста характар такі ў чалавека.
Праз паўгода абвясцілі, што наш цімлід сыходзіць, а сеньёр будзе новым лідам на праекце. Я да гэтага паставіўся нармальна.
Але ў першую ж раніцу пасля свайго прызначэння, новы цімлід патэлефанаваў мне і сказаў, што ён незадаволены маёй працай: маўляў, я раблю вельмі мала і няякасна, згадаў кожны мой каментар да ягонага кода за апошнія паўгода і наогул усе мае каментары ў дачыненні да тых ці іншых тэхнічных рашэнняў на праекце. Загадаў шукаць новы праект, бо не зможа працаваць са мной, і нават паставіў тэрмін, на працягу якога я маю сысці. Усё гэта на падвышаных тонах, быццам ён запісваў кожнае маё слова за апошнія 6 месяцаў.
У гэты момант я зразумеў, што час рухацца далей. Папярэдзіў PM і менеджара з боку кампаніі і пайшоў рыхтавацца да сумоўя. Другі мідл-распрацоўшчык таксама пакінуў кампанію адразу пасля мяне. Верагодна, не спрацаваліся з новаспечаным цімлідам.
«Падышла да дызайнеркi і заляпіла ёй аплявуху. Я не верыла сваім вачам»
Алiна, PR-менеджарка ў IT:
— Гэта было ў 2016 годзе — мая першая праца. Гэта была паўдзяржаўная/паўпрыватная фінансавая кампанія — і мы шмат працавалі з банкамі.
Я працавала ў аддзеле камунікацый. Нас усяго было чатыры чалавекi: начальніца, я, дызайнерка і сяброўка дырэктаркі кампаніі, якую пасадзілі для прыгажосці — непатызм як ён ёсць.
Атмасфера была вельмі напружаная: у нашай менеджаркі былi вялікія праблемы з кантролем гневу і ў прынцыпе з самакантролем. Яна часта раўла на нас праз нейкую дробязь (мне тады было 18-19 гадоў, і я не ведала, як адбівацца і паставіць яе на месца).
Сітуацыя ўскладнялася тым, што дызайнерка была яе роднай малодшай сястрой. Бывалі днi, калi яны спрачаліся, часамі абедзве выходзілі кудысьці і вярталіся ў вельмі дзіўным стане. Я нават у карпаратыўным месенджары пытала дызайнерку, што адбылося — яна казала, што ўсё акей.
У тым жа 2016 годзе ў нас здарыўся аграмезны касяк на працы, якi выліўся ў медыя — і мы, як PR, мусілі яго тушыць. І тут у нашай менеджаркі сарвала дах, ён проста адарваўся і паляцеў да халеры. Яна чамусьці падышла да дызайнеркi і ўляпіла ёй аплявуху. Я асалапела, не верыла сваім вачам. Потым тая дзяўчына расказала мне, што сястра часамі бiла яе на працы — зацягвала ў прыбіральню, калі там нікога няма, і бiла! Адсюль такі выгляд.
Я звольнілася адтуль пасля таго выпадку. Наколькі ведаю, яны яшчэ некаторы час там працавалі.
«А ці не магла б ты прыходзіць да нас вечарамі і гатаваць вячэру? Ты ж недалёка жывеш»
Вераніка, QA-інжынерка:
— Мая былая калега выйшла замуж за аднаго з заснавальнікаў невялікай кампаніі (на 30+ чалавек у штаце), у якой я калісьці працавала.
Пасля вяселля яна атрымала кіроўцу кампаніі ў асабістае карыстанне — ён вазіў яе не толькі на працу і з працы, але і да доктара, і нават у рэстаран на абед. А яшчэ матаўся па яе даручэннях — напрыклад, забраць квіткі з офіса Belavia або закупіцца да вячэры прадуктамі па спісе.
Неўзабаве яна пайшла ў дэкрэт. А з дэкрэта выйшла «царыцай марской» — усё больш і больш людзей штосьці ёй былі вінныя. Напрыклад, сістэмны адміністратар — «паглядзець радыёняню, штосьці там зламалася», офіс-менеджар — выканаць нейкія яе даручэнні.
Неяк на карпаратыве мы з калегамі абмяркоўвалі адную страву. Я сказала, што гатую яе інакш — патлумачыла як. Яна паслухала і спытала: «Ты добра гатуеш? А ці не магла б ты прыходзіць да нас вечарамі і гатаваць вячэру? Ты ж недалёка жывеш». Я ўпала ў ступар і нічога акрамя здушанага «не» вымавіць не змагла. Адзін з калег пазней заўважыў, што, на яго думку, гэта прагучала рэзка. А самая прапанова, выходзіць, нармальная?
Тая сітуацыя не мела для мяне наступстваў. Я папрацавала там нейкі час і пайшла ў іншае месца.
был похожий кейс, чел любил эскалейтить до самого верха по любой мелочи, влезал в ревью кода вообще незнакомого ему стека. Потом видимо всех заколупало и его кикнули за день
Она послушала и спросила: «Ты хорошо готовишь? А ты не могла бы приходить к нам по вечерам и готовить ужин?
я бы приходил. За еще одну зарплату дополнительно. Как в анекдоте про Рабиновича
-- Если бы я был такой богатый как Рокфеллер - я был бы еще богаче. Я бы по вечерам еще подшивал.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
был похожий кейс, чел любил эскалейтить до самого верха по любой мелочи, влезал в ревью кода вообще незнакомого ему стека. Потом видимо всех заколупало и его кикнули за день
я бы приходил. За еще одну зарплату дополнительно. Как в анекдоте про Рабиновича
-- Если бы я был такой богатый как Рокфеллер - я был бы еще богаче. Я бы по вечерам еще подшивал.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Собрать бы их всех в одну организацию да назвать бы её как-нибудь заумно... "Я-переход" или что-то такое.
дзіўна, ніводнай гісторыі з playgendary ці freeplay)
devby.io так мы заўвыжылі, што беларуская версія з'явілася адразу ж
дзякуй!