Студыя выхадцаў з Wargaming звальняе супрацоўнікаў
Гейм-студыя Redhill Games, створаная ветэранамі Wargaming, абвясціла пра звальненне часткі каманды. Гэта адбудзецца ў рамках рэструктурызацыі, якая пачнецца ў бліжэйшы час.
Кампанія не ўдакладніла, колькі чалавек плануе звольніць. Прычыны перастановак таксама не назвала, але адзначыла, што рэструктурызацыя азначае «завяршэнне бягучага раздзела яе гісторыі».
Верагодна, звальненні закрануць супрацоўнікаў, якія займаліся падтрымкай некалькіх гульняў Supercell. Студыя паабяцала «забяспечыць ім плаўны пераход». Але іх таксама могуць проста пераключыць на іншыя праекты, адзначае app2top. Звязана гэта з нядаўнім закрыццём гульні Squad Busters ад Supercell ці не, невядома.
Redhill Games — фінская студыя, якую ў 2018 годзе адкрылі чацвёра былых топ-менеджараў Wargaming — віцэ-прэзідэнт па распрацоўцы Матыяс Мілерын, дырэктар па распрацоўцы PC-версіі World of Tanks Мілаш Ержабэк, кіраўнік HR Кацярына Даўгова і тэхнічны дырэктар Міка Урома. Праз чатыры гады студыя дэбютавала з тактычным шутэрам Nine to Five, але ўжо ў 2023 годзе яго серверы адключылі, а Redhill Games вырашыла замест распрацоўкі ўласных гульняў дапамагаць іншым кампаніям з іх праектамі. Напрыклад, яна мае дачыненне да Overwatch 2.
Читать на dev.by