Суперкомба: Tesla на аўтапілоце сабрала 8 машын у 1 аварыі
Tesla Model S 2021 года выпуску стала вінаватай у ДТЗ з удзелам васьмі транспартных сродкаў, даведаўся Reuters. Аварыя адбылася ў Дзень падзякі пры канцы лістапада ў Сан-Францыска. Паводле слоў кіроўцы, гэтым часам у машыне была ўключаная прасунутая функцыя беспілотнага кіравання Full-Self Driving.
Tesla Model S 2021 года выпуску стала вінаватай у ДТЗ з удзелам васьмі транспартных сродкаў, даведаўся Reuters. Аварыя адбылася ў Дзень падзякі пры канцы лістапада ў Сан-Францыска. Паводле слоў кіроўцы, гэтым часам у машыне была ўключаная прасунутая функцыя беспілотнага кіравання Full-Self Driving.
На месца прыбылі чатыры карэты хуткай дапамогі. Двое падлеткаў атрымалі нязначныя траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу. Дзве паласы былі перакрытыя амаль на 1,5 гадзіны, на мосце ўтварыліся заторы.
FSD — дадатковая опцыя ў электракарах Tesla, якая каштуе $15 тысяч. Нягледзячы на назву, паўнавартасным аўтапілотам яна не з’яўляецца і патрабуе пастаяннай увагі кіроўцы. Цікава, што аварыя адбылася праз некалькі гадзін пасля таго, як Ілан Маск абвясціў, што функцыя стала даступнай усім ахвотным у Паўночнай Амерыцы.
Кіроўца сцвярджае, што аварыя здарылася праз збой у праграмным забеспячэнні. Паліцыя пакуль не змагла ўсталяваць, ці быў актываваны аўтапілот і ці меў месца збой. Але нават калі і так, кіроўца быў абавязаны ўмяшацца і прадухіліць ДТЗ.
Немецкий суд запретил Tesla использовать слово «автопилот» в рекламе
У паведамленні паліцыі сказана, што электракар здзейсніў небяспечнае перастраенне і рэзка скінуў хуткасць з 90 км/г да прыкладна 30 км/г. У выніку ланцуговай рэакцыі сутыкнуліся некалькі машын, якія рухаліся за Tesla.
Нацыянальнае ўпраўленне бяспекі руху на трасах ЗША (NHTSA) ужо расследуе некалькі выпадкаў раптоўнага беспадстаўнага тармажэння аўтапілота Tesla. Варта сказаць, што такая праблема ёсць не толькі ў яе — нядаўна аналагічнае расследаванне было распачатае ў дачыненні да стартапа Cruise аўтаканцэрна General Motors.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.