Супрацоўнікі Х трэкалі акаўнт, які трэкаў пералёты Маска — хацелі ведаць, калі ненавіснік аддаленай працы будзе ў офісе
Маршруты прыватнага самалёта Ілана Маска цікавяць не толькі яго фанатаў, але і падначаленых у сацсетцы Х. Яны адсочвалі акаўнт @Elonjet студэнта Джэка Суіні, каб ведаць, калі іх бос будзе ў офісе, і таксама быць на месцы ў гэты час. Пра гэта распавядае журналіст Bloomberg Курт Вагнер у кнізе Battle for the Bird, прысвечанай гісторыі былога Twitter.

Як піша Вагнер, пасля куплі сацсеткі мільярдэрам супрацоўнікі пачалі сачыць за абнаўленнямі акаўнта, бо Маск вельмі часта — па некалькі разоў на тыдзень — перамяшчаецца паміж яе штаб-кватэрай у Сан-Францыска і офісамі SpaceX і Tesla ў Тэхасе. Па першым часе Маск нават спаў на падлозе ў тады яшчэ Twitter. Супрацоўнікам сацсеткі даводзілася быць у «рэжыме павышанай гатоўнасці» пасля таго, як ён выгнаў палову штату і скасаваў аддаленую працу, якая была ўведзеная ў 2020 годзе пры Джэку Дорсі.
Суіні вучыцца ва ўніверсітэце Цэнтральнай Фларыды. Ён стварыў акаўнт @Elonjet у 2020 годзе і збіраў там інфармацыю пра палёты Маска з адкрытых крыніц. Суіні кажа, што на акаўнт падпісана некалькі топ-менеджараў Tesla, напрыклад, віцэ-прэзідэнт па распрацоўцы электракараў Ларс Мараві і былы старэйшы дырэктар па АІ Андрэй Карпаты.
Маск: аддаленая праца няслушная з маральнага пункту гледжання
Маск неаднаразова скардзіўся на акаўнт былому CEO Twitter Парагу Агравалу. Пасля адмовы заблакаваць акаўнт бізнэсмен пачаў актыўна скупляць акцыі сацсеткі. Ужо пасля куплі ён быў часова забанены за пагрозу бяспецы, калі аднойчы машыну Маска пераследаваў невядомы, які ўстанавіў яго месца знаходжання пры дапамозе акаўнта. Ад таго часу Суіні стаў выкладваць інфармацыю ў ім з адставаннем у адзін дзень.
Акрамя Маска студэнт трэкае пералёты іншых знакамітасцяў, напрыклад, Тэйлар Свіфт і Марка Цукерберга.
хотели знать, когда ненавистник удалёнки будет в офисе
Наивные зомбированные среднестатические био-обыватели, обслуживающий персонал, верующие в равноправие.
Что позволено Юпитеру, не позволено быку. Пока есть рабы, которые боятся потерять работу и выполняют все требования руководства - будет разделение на холопов и баринов.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.