Супрацоўнікі ўключаюць відэа Zoom-сазвонаў з YouTube, каб адвязацца ад навакольных
Вынаходлівыя супрацоўнікі ўключаюць відэазапісы чужых Zoom-мітынгаў з YouTube, каб прыкінуцца занятымі і каб іх не тузалі — асабліва сямейнікі, калі праца аддаленая.
Напрыклад, аўтар аднаго з каментароў пад відэа сазвону GitLab кажа, што заўсёды ўключае яго, каб яго пакінулі ў спакоі: «Гэта дае мне цэлыя дзве гадзіны часу сам-насам з сабою, калі мне гэта трэба». «Гэтая нарада мне прынесла больш карысці, ніж любая іншая працоўная нарада, якая цалкам магла быць замененая імэйлам», — напісаў другі. Для большай пераканаўчасці карыстальнікі ў адпаведных момантах ставяць ролікі на паўзу і што-небудзь кажуць, каб паказаць свой «удзел» у тым, што адбываецца.
Відэа было загружанае на платформу ў чэрвені 2021 года, у яго больш за 290 тысяч праглядаў і больш за 200 каментароў. У многіх гледачы пішуць кампаніі словы падзякі. Канал GitLab налічвае больш за 11 тысяч ролікаў і больш за 28 тысяч падпісчыкаў.
Як піша Business Insider, на YouTube ужо зараджаецца цэлая супольнасць людзей, якія карыстаюцца гэтай фішкай. Некаторыя адзначаюць, што знайшлі аднадумцаў сярод каментатараў.
Трэнд пачаў набіраць абароты з пандэмійнага 2020 года. Адзін з карыстальнікаў напісаў пад відэа сазвону City of Santa Fe, што гэта дапамагае яму абараніцца ад сямейнікаў у перапынках паміж сапраўднымі сазвонамі. Відэа з’явілася ў красавіку 2020 года і набрала больш за 167 тысяч праглядаў.
Ідэя дапамагае не толькі ў працы, але і студэнтам стварыць уражанне вучобы ў бацькоў. Яны ўключаюць відэалекцыі па розных прадметах.
Читать на dev.by