«Так лепш»: Лінус Торвальдс пачаў вайбкодзіць і прызнаўся, што не ведае Python

Лінус Торвальдс апынуўся ў цэнтры абмеркаванняў вакол вайбкодынгу. Нагодай стаў яго новы опенсорсны праект AudioNoise, над якім ён працаваў падчас зімовых святаў і ў якім прама прызнаецца, што частка кода была створана з дапамогай ШІ.

Пакінуць каментарый

Падчас вакацый стваральнік Linux звычайна займаецца пэт-праектамі. У мінулым годзе, напрыклад, ён збіраў гітарныя педалі і называў гэта «LEGO для дарослых з паяльнікам». У гэты раз вынікам стаў невялікі праект пра эксперыментальныя лічбавыя аўдыёэфекты.

Код AudioNoise выкладзены на GitHub, але ўвагу прыцягнуў не сам праект, а каментарыі Торвальдса ў README. Ён наўпрост піша, што свой Python-інструмент для візуалізацыі аўдыёсэмплаў фактычна навайбкодзіў. Па яго словах, у аналагавых фільтрах ён разбіраецца не вельмі, а ў Python — яшчэ горш. Калі раней ён «гугліў і паўтараў», то ў гэты раз прыбраў прамежкавае звяно ў выглядзе сябе і выкарыстаў Google Antigravity для генерацыі візуалізатара.

Пазней гэтая тэма ўсплыла ў самім рэпазіторыі. У адным з комітаў Торвальдс піша, што яго інструмент візуалізацыі дапрацаваў Google Antigravity, і ўсё запрацавала значна лепш. Завяршае ён коратка і адназначна: «Ці нашмат лепш так, чым калі б я рабіў уручную? Канечне».

Пару месяцаў таму ён станоўча адгукаўся аб ШІ-інструментах для кодынгу, але лічыў іх недарэчнымі ў сур’ёзнай распрацоўцы.

Торвальдс сказаў «так» вайб-кодзінгу. Але не на праектах
Па тэме
Торвальдс сказаў «так» вайб-кодзінгу. Але не на праектах
Торвальдс падарыў пяці распрацоўшчыкам Linux гітарныя педалі, зробленыя сваімі рукамі
Па тэме
Торвальдс падарыў пяці распрацоўшчыкам Linux гітарныя педалі, зробленыя сваімі рукамі

Читать на dev.by