Мытня: сітуацыя на выездзе ў Польшчу застаецца напружанай

Сітуацыя з аўтобусамі, што чакаюць выезду ў Польшчу, застаецца напружанай. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт у Telegram.

Пакінуць каментарый

Адзначаецца, што за начную змену польскі бок прыняў 28 аўтобусаў, што прыбылі з Беларусі, хаця мог — каля 60.

Сутачная норма пункта пропуску «Брэст» складае 350 аўтобусаў у абодвух напрамках. Але за мінулыя суткі польскія памежнікі выканалі яе толькі на 35%, абураецца ДМК.

Там адзначаюць, што беларуская бок прымае меры для аптымізацыі руху транспартных сродкаў і забеспячэння камфортнага чакання выезду на сумежны бок.

Паводле апошніх звестак Дзяржпагранкамітэта, у чарзе на выезд з Беларусі знаходзіліся 75 аўтобусаў і 1730 легкавых аўтамабіляў.

ДПК паведамляе, што Польшча не пускае аўтобусы з Беларусі. У Польшчы гэта адмаўляюць
Па тэме
ДПК паведамляе, што Польшча не пускае аўтобусы з Беларусі. У Польшчы гэта адмаўляюць

Читать на dev.by