Telegram дазволіў каналам публікаваць гісторыі

У ліпені ў Telegram з’явіліся сторыс для карыстальнікаў. Цяпер функцыя стала даступная каналам.

Пакінуць каментарый

Для каналаў прадугледжаная сістэма галасоў ад падпісчыкаў — кожны ўладальнік Telegram Premium атрымлівае адзін голас, які можа аддаць любому каналу. Чым больш у канала галасоў, тым больш гісторый на дзень ён можа публікаваць. Карыстальнікі могуць перадаваць свой голас іншаму каналу не часцей за раз на суткі.

Збіраць галасы каналы могуць пры дапамозе адмысловых спасылак у выглядзе t.me/[назва канала]?boost. Калі ў канала дастаткова галасоў, адміністратары з падпіскай Telegram Premium могуць апублікаваць гісторыю ад яго імя.

Паводле слоў Паўла Дурава, у далейшым аналагічная сістэма «бустаў» будзе прымяняцца да розных іншых функцый, да якіх атрымаюць доступ каналы — напрыклад, да кастамных рэакцый, фонаў і эмодзі-статусаў. Таксама ў каналаў з’явяцца новыя магчымасці атрымаць галасы карыстальнікаў.

Пра іншыя навіны і паляпшэнні Telegram распрацоўшчыкі расказалі ў блогу.

У Telegram з’явіліся Stories
Па тэме
У Telegram з’явіліся Stories
WhatsApp запустит функцию создания каналов в 150 странах
По теме
WhatsApp запустит функцию создания каналов в 150 странах

Читать на dev.by