Telegram стаў другім паводле папулярнасці месенджарам у свеце
Кіраўнік кампаніі Павел Дураў паведаміў, што месенджару ўдалося выйсці на другое месца паводле папулярнасці сярод карыстальнікаў.
«За апошнія пяць гадоў Telegram абышоў Facebook Messenger і стаў найпапулярнейшай воблачнай праграмай для абмену паведамленнямі», — напісаў ён. Паводле слоў Дурава, цяпер Telegram прайграе толькі WhatsApp і адставанне скарачаецца. Бізнэсовец падмацаваў словы данымі часопіса Fortune, згодна з якімі доля Telegram складае 31%. Доля WhatsApp — 44%, доля Facebook Messenger — 21%.
Выданне адзначае, што папулярнасць апошняга прыкметна знізілася ад 2020 года, аўдыторыя ж Telegram пастаянна расла. Пры гэтым у 2018 годзе на долю Telegram прыпадала ўсяго 5% карыстальнікаў месенджараў. Паводле звестак Brand Analytics, месенджар паказаў рэкорднае павелічэнне актыўных аўтараў і паведамленняў усіх сацсетак. У кастрычніку мінулага года колькасць актыўных аўтараў у Telegram вырасла на 58%, рост штодзённага кантэнту склаў 24%.
Читать на dev.by