Telegram цяпер правярае ўзрост па скане твару

У месэнджары з’явіўся афіцыйны бот Verify Your Age, які дазваляе пацвярджаць узрост з дапамогай сканавання твару.

Пакінуць каментарый

Для праходжання праверкі дастаткова дазволіць праграме доступ да камеры смартфона. Сістэма аналізуе твар карыстальніка ў рэжыме рэальнага часу і вызначае, ці споўнілася яму 18 гадоў. Як адзначаюць распрацоўшчыкі, фатаграфіі і любыя біяметрычныя дадзеныя не пакідаюць прыладу і не адпраўляюцца на серверы Telegram — усё апрацоўваецца лакальна, а вынікі сканавання нікуды не перадаюцца і не захоўваюцца.

Бот з’явіўся на тэставым серверы Telegram у ліпені, а зараз запушчаны афіцыйна — у першую чаргу для брытанскіх карыстальнікаў. Новы інструмент створаны для выканання заканадаўства Вялікабрытаніі, дзе сайты і сэрвісы абавязалі ўкараняць узроставую верыфікацыю для доступу да дарослага кантэнту. Аналагічныя меры ў ліпені ўжо ўвялі Reddit і Nexus Mods, а сайт Rule 34 цалкам закрыў доступ карыстальнікам з Брытаніі.

Verify Your Age можна запусціць праз налады праграмы або асобна. Праверку трэба прайсці толькі адзін раз — спробы абысці сістэму з дапамогай падробленых фота ці відарысаў не спрацуюць, бо бот распазнае фэйкавыя твары. Telegram падкрэслівае, што выкарыстоўвае ўласныя тэхналогіі і не прыцягвае староннія сэрвісы. Мяркуецца, што функцыя праверкі ўзросту дапаможа месэнджару захаваць прысутнасць на рынках з жорсткім рэгуляваннем кантэнту.

Дураў просіць паведамляць яму аб махлярах у Telegram — зварот каштуе $100
Па тэме
Дураў просіць паведамляць яму аб махлярах у Telegram — зварот каштуе $100
Дураў: расследаванні супраць Telegram — гэта хлусня і правакацыя
Па тэме
Дураў: расследаванні супраць Telegram — гэта хлусня і правакацыя
Telegram запусціў спісы задач і новы спосаб манетызацыі для каналаў
Па тэме
Telegram запусціў спісы задач і новы спосаб манетызацыі для каналаў

Читать на dev.by