Telegram укараняе чат-бота Маска. Атрымае шмат грошай і частку яго кампаніі
Telegram і xAI Ілана Маска дамовіліся аб інтэграцыі чат-бота Grok у мэсенджар. Пра гэта паведаміў Павел Дураў у сацсетцы амерыканскага бізнесмена.
Супрацоўніцтва разлічана на год. Grok атрымае доступ да мільярднай аўдыторыі Telegram, а Telegram — $300 млн у выглядзе грошай і акцый xAI, а таксама палову даходаў з падпісак на xAI, прададзеных праз мэсенджар.
Да свайго паста Дураў далучыщ ролік, у якім пералічана, што будзе ўмець Grok у Telegram:
- Чат з Grok будзе замацаваны ўверсе спісу.
- Яму можна будзе задаваць любыя пытанні тут ці праз радок пошуку Telegram.
- Grok зможа рэдагаваць паведамленні і перапісваць іх у розных стылях, ствараць кароткія зводкі з непрачытаных паведамленняў і прымацаваных PDF-файлаў або спасылак.
- У групавых чатах Grok можна будзе прызначыць мадэратарам — ён будзе выяўляць парушэнні, папярэджваць або блакаваць удзельнікаў.
- У каналах Grok зможа праводзіць фактчэкінг пастоў.
- Таксама карыстальнікі змогуць ствараць анімаваныя стыкеры і рэдагаваць аватары з дапамогай ШІ.
Новы функцыянал з’явіцца летам.
У каментарыях пад пастом карыстальнікі пацікавіліся, ці будуць цяпер перадавацца карыстальніцкія даныя з Telegram для навучання Grok. Дураў адказаў, што гэта ў межах угоды не абмяркоўвалася.
«Лепш памру, чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
«Лепш памру, чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
Читать на dev.by