Telegram заблакаваў больш за 15 млн груп і каналаў у 2024 годзе
Месенджар апублікаваў статыстыку заблакаваных каналах у 2024 годзе, а таксама запусціў публічную зводку аб працы каманды мадэрацыі на платформе.

Паводле звестак кампаніі, сёлета было заблакавана 15,3 мільёна груп і каналаў. Амаль 702 тысячы заблакаваных каналаў утрымлівалі матэрыялы пра сэксуалізаваны гвалт над дзецьмі. 129 тысяч каналаў атрымалі блакаванне праз сувязі з тэрарызмам. Месенджар падкрэсліў, што ад 2022 года было выдалена больш за 100 мільёнаў адзінак кантэнту тэрарыстычнай накіраванасці.
«За апошнія некалькі гадоў нашая каманда мадэратараў нястомна працавала, каб забяспечыць бяспеку Telegram. Штомесяц яны выдалялі каля 1 мільёна каналаў і груп, а таксама больш за 10 мільёнаў карыстальнікаў, якія парушалі нашыя правілы. Гэтыя ўражальныя вынікі сталі магчымыя дзякуючы вашым справаздачам, а таксама нашым аўтаматызаваным сістэмам выяўлення і інструментам на аснове штучнага інтэлекту», — напісаў у сваім канале Павел Дураў.
Раней французскія СМІ паведамлялі, што затрыманы ў Францыі кіраўнік Telegram Павел Дураў упершыню быў дапытаны па сутнасці справы. Яго абвінавачваюць у некалькіх злачынствах, звязаных з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку ў саўдзеле ў распаўсюдзе наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі, а таксама ў адмове падаваць інфармацыю на запыт упаўнаважаных органаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.