Telegram запусціў новы спосаб верыфікацыі нумароў для бізнэсу

Павел Дураў паказаў новы інструмент Telegram Gateway, які дазваляе верыфікаваць нумары тэлефонаў. Коды пацверджання прыходзяць ад самой праграмы.

2 каментарыя

Паводле слоў Дурава, гэты метад зэканоміць мільёны долараў кампаніям, якія раней адпраўлялі коды пацверджання праз SMS-паведамленні. «Гэта магутны і зручны спосаб знізіць выдаткі, адначасова павялічваючы бяспеку і хуткасць дастаўкі кодаў больш чым 950 мільёнам штомесячна актыўных карыстальнікаў Telegram», — заявіў бізнэсмен.

Кампаніі атрымаюць доступ да падрабязнай статыстыкі, з дапамогай якой можна адсочваць аб’ём паведамленняў і кіраваць бюджэтам, а таксама аналізаваць канверсіі і рост колькасці карыстальнікаў. Telegram заявіў, што выкарыстоўвае правераны пратакол шыфравання з адкрытым зыходным кодам, які немагчыма падрабіць, у адрозненне ад SMS і SIM-карт.

Telegram откроет офис в Казахстане
По теме
Telegram откроет офис в Казахстане
ООН: Telegram стал площадкой для подпольной торговли преступных азиатских группировок
По теме
ООН: Telegram стал площадкой для подпольной торговли преступных азиатских группировок
Южная Корея попросила Францию помочь с делом о дипфейк-порно в Telegram
По теме
Южная Корея попросила Францию помочь с делом о дипфейк-порно в Telegram

Читать на dev.by