Цяпер у Netflix можна гуляць на тэлевізары

Стрымінгавы сэрвіс запусціў функцыю, якая дазваляе карыстальнікам гуляць у відэагульні проста на экранах тэлевізараў.

Пакінуць каментарый

Сэрвіс пачаў тэставаць гэтую магчымасць яшчэ ў 2023 годзе, цяпер яна становіцца даступнай для шырокай аўдыторыі. Каб скарыстацца новай функцыяй, трэба адкрыць укладку Games у аплікацыі Netflix на тэлевізары, выбраць гульню і выкарыстаць смартфон у якасці кантролера.

Кампанія прэзентавала першыя пяць гульняў, створаных спецыяльна для сумеснага баўлення часу. У іх лік увайшлі Boggle Party, дзе гульцы шукаюць словы ў сетцы літар; LEGO Party! з міні-гульнямі для чатырох удзельнікаў; Party Crashers, дзе трэба вылічыць «зайца» ў кампаніі; Pictionary: Game Night, заснаваная на класічнай гульні ў малюнкі; і Tetris Time Warp, дзе ўдзельнікі спаборнічаюць за лепшы вынік.

Netflix актыўна развівае кірунак інтэрактыўных забаў, каб утрымаць карыстальнікаў на платформе не толькі з дапамогай серыялаў і фільмаў, але і за кошт гульнявога кантэнту. З моманту запуску мабільных гульняў чатыры гады таму кампанія паступова пашырае сваю прысутнасць у гульнявой індустрыі.

Пакуль гульні даступныя на абмежаванай колькасці тэлевізараў і ў асобных краінах, але Netflix плануе пашыраць іх геаграфію ў бліжэйшы час.

Трамп запускае свой «Netflix для рэспубліканцаў»
Па тэме
Трамп запускае свой «Netflix для рэспубліканцаў»
Netflix распрацоўвае «гульні для вечарынак»
Па тэме
Netflix распрацоўвае «гульні для вечарынак»
Netflix позволит сохранять любимые сцены и делиться ими в соцсетях
Па тэме
Netflix позволит сохранять любимые сцены и делиться ими в соцсетях

Читать на dev.by