Амерыканскія фізікі ўпершыню ў гісторыі атрымалі больш энергіі, чым выдаткавалі на тэрмаядзерны сінтэз

Навукоўцы з Ліверморскай нацыянальнай лабараторыі ЗША ўпершыню ў гісторыі ў выніку тэрмаядзернага сінтэзу атрымалі больш энергіі, чым было выдаткавана на запуск рэакцыі.

2 каментарыя

Ад 1950-х гадоў фізікі спрабуюць атрымаць больш энергіі, чым затрачваецца на запуск рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу. Гэта магло б стаць альтэрнатывай атамным электрастанцыям, якія працуюць за кошт расшчаплення атамаў, і вуглевадароднаму паліву.

Амерыканскія навукоўцы ўзнавілі інерцыйны кіраваны тэрмаядзерны сінтэз, які прадугледжвае апрамяненне маленькай порцыі вадароднай плазмы самым вялікім у свеце лазерам. На працягу двух тыдняў адбываліся рэакцыі сінтэзу ў нацыянальным комплексе National Ignition Facility (NIF).

Фізікам удалося згенераваць 2,5 мегаджоўлі энергіі, што амаль на 120% больш за выдаткаваныя лазерам 2,1 мегаджоўля. «Першапачатковыя даныя сведчаць пра яшчэ адзін паспяховы эксперымент у NIF. Аднак дакладныя даныя пра выйсце энергіі ўсё яшчэ ўдакладняюцца, і мы не можам пацвердзіць, што ў цяперашні час яна перавышае парогавае значэнне, — гаворыцца ў паведамленні Ліверморскай лабараторыі.

Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Па тэме
Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Па тэме
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна
Па тэме
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна

Читать на dev.by