Tesla адчыталі ў Германіі за перапрацоўкі супрацоўнікаў і (не)свабоду слова
Нямецкі прафсаюз IG Metall і мясцовыя палітыкі раскрытыкавалі Tesla: супрацоўнікі электрамабільнага завода пад Берлінам скардзяцца на цяжкі графік працы і боязь адкрыта выказваць сваё меркаванне. Некаторыя заклікаюць правесці расследаванне, піша Reuters.
Нямецкі прафсаюз IG Metall і мясцовыя палітыкі раскрытыкавалі Tesla: супрацоўнікі электрамабільнага завода пад Берлінам скардзяцца на цяжкі графік працы і боязь адкрыта выказваць сваё меркаванне. Некаторыя заклікаюць правесці расследаванне, піша Reuters.
На штогадовай канферэнцыі IG Metall, які месціцца недалёка ад завода і рэгулярна кантактуе з яго супрацоўнікамі, гаварылася пра тое, што ў іх вельмі доўгія змены і застаецца мала вольнага часу. Акрамя таго, людзі баяцца адкрыта абмяркоўваць умовы працы праз NDA.
Асцярогі пагоршыла новая вакансія на пасаду па «ўнутранай выведцы» на сайце Tesla — кампанія шукае чалавека, які будзе сумесна з юрыдычным і эйчар-аддзеламі «збіраць інфармацыю ўнутры і па-за межамі Tesla для абароны кампаніі ад пагроз».
Маск заявіў, што Tesla стане найдаражэйшай кампаніяй на планеце. За гэты год яе акцыі абрынуліся на 70%
«Людзі пачыналі працаваць у Tesla з вялікім энтузіязмам. Мы бачым, што з часам гэты энтузіязм згасае», — заявілі ў IG Metall. Там дадалі, што Tesla недастаткова робіць для паляпшэння ўмоў працы супрацоўнікаў і што ў іх занадта мала часу на сям’ю і адпачынак.
Кітайскае падраздзяленне аўтавытворцы таксама прымушае супрацоўнікаў падпісваць пагадненні пра неразгалашэнне, адзначае Reuters. Таксама выданне знайшло некалькі профіляў у LinkedIn, чые ўладальнікі працуюць «Security Intelligence Investigator» у Tesla — тымі самымі, каго кампанія цяпер шукае ў Германіі — у Осціне, Сан-Францыска і Шанхаі.
Паводле звестак нямецкай дзелавой газеты Handelsblatt, прадстаўнікі палітычных партый рознага кшталту заклікаюць мясцовы ўрад і саму Tesla расследаваць прэтэнзіі супрацоўнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.