І падпальваць не трэба: Tesla адклікае амаль усе кіберпікапы з-за абшыўкі, што адвальваецца. Раней Трамп абяцаў да 20 гадоў турмы вандалам

Tesla адклікае ўсе электрапікапы Cybertruck, вырабленыя і прададзеныя з лістапада 2023 года, калі аўтамабіль выйшаў на рынак ЗША. Прычынай стаў дэфект абшыўкі кузава, якая можа раптоўна аддзяліцца ад машыны, паведамляе Bloomberg.

5 каментарыяў

Па ацэнцы кампаніі, загана закранае 1% з 46 096 пікапаў, якія адклікаюцца. Яны маюць дэфект вонкавай пярэдняй сталёвай панэлі, якая можа аддзяліцца падчас язды, ствараючы небяспеку для дарожнага руху. Кампанія заменіць дэталі за свой кошт. Гэта ўжо сёмае адкліканне Cybertruck у ЗША, ініцыяванае за апошнія 15 месяцаў.

Аднак па стане на 18 сакавіка, калі было абвешчана пра адкліканне, праблему на вытворчасці Tesla яшчэ не выправіла. Зрабіць гэта плануюць прыкладна да сённяшняга дня.

Тым часам у краіне разгортваецца цэлая антыкампанія супраць электракараў Ілана Маска. Напрыклад, адбываюцца напады на аўтасалоны Tesla і падпалы аўтамабіляў — апошнія здарыліся ў Лас-Вегасе і Канзас-Сіці. Бізнесмен называе гэтыя інцыдэнты «тэрарызмам», гэтак жа, як і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Сёння ён заявіў, што вандалаў ужо шукаюць, і калі знойдуць, ім будзе пагражае да 20 гадоў турмы.

А что я сделал? Маск удивляется, откуда столько хейта к Tesla
По теме
А что я сделал? Маск удивляется, откуда столько хейта к Tesla
Механики Tesla посоветовали владельцу Cybertruck заклеить щели скотчем, чтобы не шумело
По теме
Механики Tesla посоветовали владельцу Cybertruck заклеить щели скотчем, чтобы не шумело
Маск объяснил, почему разбилось бронированное стекло Cybertruck на презентации
По теме
Маск объяснил, почему разбилось бронированное стекло Cybertruck на презентации
Маск объяснил, почему инвесторам на пользу его увлечение кетамином
По теме
Маск объяснил, почему инвесторам на пользу его увлечение кетамином

Читать на dev.by