Tesla паказала, як два чалавекападобныя робаты збіраюць трэцяга

Кампанія апублікавала ролік, у якім два цалкам функцыянальныя чалавекападобныя робаты Optimus збіраюць трэцяга.

3 каментарыя

Кіраўнік Tesla Ілан Маск паказаў відэа на сходзе інвестараў кампаніі. У роліку адзін з робатаў падыходзіць да стала, бярэ руку іншага робата і дапамагае прыкруціць яе да корпуса трэцяга. Потым абодва сабраныя робаты праходзяцца пакоем. Паводле слоў Маска, кампанію не задавальнялі ніякія з існых распрацовак, таму прыйшлося распрацоўваць уласных робатаў.

Бізнэсовец адзначыў, што прагрэс у сферы распрацоўкі чалавекападобных робатаў умерана хуткі. Tesla лічыць галоўнай перавагай сваіх робатаў выкарыстанне «самага прасунутага штучнага інтэлекту, які можна ўжываць у рэальным свеце».

Робаты выкарыстоўваюць тую ж праграмную аснову, што і сістэмы кіравання электрамабілямі Tesla, і змогуць навучацца самастойна. «Няма ніякай карысці, калі створаны вамі чалавекападобны робат запатрабуе праграмавання кожнай опцыі», — дадаў Маск.

Мільярдэр лічыць, што дастатковая колькасць такіх робатаў зможа павялічыць ВУП асобных краін і ўсяго свету. І аднойчы на кожнага жыхара Зямлі будзе прыпадаць як мінімум адзін робат. Робаты могуць рухацца з хуткасцю максімум 8 км/г, таму ў выпадку спробаў сілавога ўздзеяння чалавек зможа перамагчы і паваліць робата або ўцячы ад яго.

Маск збірае каманду для распрацоўкі канкурэнта ChatGPT
Па тэме
Маск збірае каманду для распрацоўкі канкурэнта ChatGPT
Twitter паказвае твіты Маска ў раздзеле «Для вас», нават калі вы на яго не падпісаныя
Па тэме
Twitter паказвае твіты Маска ў раздзеле «Для вас», нават калі вы на яго не падпісаныя
Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць
Па тэме
Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць

Читать на dev.by