Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У сеціве паказваюць, як лёгка багажнік Tesla Cybertruck адсякае пальцы

У інтэрнэце з зайздроснай частотнасцю з’яўляюцца новыя гісторыі пра тое, што не так з кіберпікапам Tesla. Jalopnik нават зрабіў падборку інжынерных правалаў кампаніі. У адным з відэа ў Х карыстальнікі паказалі, што пры закрыцці багажніка электракара вострыя краі могуць папросту адсекчы пальцы, якія туды трапілі — на прыкладзе морквы і агуркоў.

4 каментарыя

У інтэрнэце з зайздроснай частотнасцю з’яўляюцца новыя гісторыі пра тое, што не так з кіберпікапам Tesla. Jalopnik нават зрабіў падборку інжынерных правалаў кампаніі. У адным з відэа ў Х карыстальнікі паказалі, што пры закрыцці багажніка электракара вострыя краі могуць папросту адсекчы пальцы, якія туды трапілі — на прыкладзе морквы і агуркоў.

Для параўнання аўтары відэа паказалі, як механізм працуе ў іншых аўтамабілях. У іх выпадках гародніна ў асноўным застаецца цэлай, а вечка бяспечна адскоквае назад.

Аналагічным досведам некалькі месяцаў таму дзяліліся на YouTube. У каментарах жартуюць, што пікап можна выкарыстоўваць як прыладу для катаванняў.

Як адзначае выданне, у большасці аўто з дзвярыма, капотамі і багажнікамі, што аўтаматычна зачыняюцца, устаноўленыя датчыкі, якія «ўбачаць» лішнія прадметы і не дадуць дзвярам зачыніцца. У Cybertruck, відаць, няма датчыкаў, якія адсочвалі б сітуацыю па краях багажніка. Дзверы зачыняецца імгненна і моцна, не пакідаючы няўважліваму карыстальніку ніякіх шанцаў паспець прыбраць пальцы, якія апынуліся ў няправільным месцы.

Cybertruck зроблены з нержавейкі але дождж пра гэта не ведаў: уладальнікі пікапаў скардзяцца на іржу
Cybertruck зроблены з нержавейкі, але дождж пра гэта не ведаў: уладальнікі пікапаў скардзяцца на іржу
Па тэме
Cybertruck зроблены з нержавейкі, але дождж пра гэта не ведаў: уладальнікі пікапаў скардзяцца на іржу
Cybertruck трапіў у першую аварыю
Cybertruck трапіў у першую аварыю
Па тэме
Cybertruck трапіў у першую аварыю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Да, это забавно. В моей машине багажник нужно открывать и закрывать руками. Еще и хлопнуть, как следует. Так что это все проблемы какого-то другого уровня

0

Это проблемы нормального уровня. Я давно открываю/закрываю багажник с кнопки - это чертовски удобно, особенно в ненастную погоду, когда он может быть забрызган грязью. И волноваться, что он может травмировать, например, ребёнка если ребенок случайно оказался на траектории движения мне хотелось бы в последнюю очередь.

Впрочем, мне кажется, что кибертрак - это не выбор семейного человека с детьми.

chubaka
chubaka null в undefined
1

Недооценили фичу нарезки груза под габарит багажника...

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
0

А можно положить что-нибудь покрепче чем огурец и морковка? Или в понимании этих экспериментаторов человеческие пальцы так же легко отрубаются? Ну могу порекомендовать попробовать отрубить ножку у тушки цыпленка из магазина. Они сильно удивятся тому, как это трудно сделать.