Tesla, відаць, перадумала выпускаць бюджэтнік, але запусціць робатаксі — Маск назваў дату анонсу
Reuters са спасылкай на некалькі дасведчаных крыніц паведамляе, што Tesla адмовілася ад распрацоўкі электрамабіля Model 2 за $25 тысяч і замест гэтага засяродзіцца на сэрвісе беспілотнага таксі. Пра рашэнне супрацоўнікам абвясцілі на ўсеагульным сходзе ў лютым.
Reuters са спасылкай на некалькі дасведчаных крыніц паведамляе, што Tesla адмовілася ад распрацоўкі электрамабіля Model 2 за $25 тысяч і замест гэтага засяродзіцца на сэрвісе беспілотнага таксі. Пра рашэнне супрацоўнікам абвясцілі на ўсеагульным сходзе ў лютым.
Маск упершыню згадаў бюджэтнае аўто ў адным з інтэрв’ю ў 2018 годзе. У 2020-м ён казаў, што кампанія магла б выпускаць ад 20 млн такіх электрамабіляў на год. Прадпрымальнік таксама адзначаў, што аўто будзе пабудаванае на новай платформе, якая пакуль у распрацоўцы і мае «стаць рэвалюцыяй у вытворчасці транспартных сродкаў», а выпуск планавалася наладзіць пры канцы 2025 года на гігафабрыцы ў Тэхасе. Але Маск папярэджваў, што праз складанасць вытворчага працэсу магчымыя затрымкі.
Змена стратэгіі звязаная з узмацненнем канкурэнцыі з боку кітайскіх электрамабільных кампаній, якія пастаўляюць усё больш даступную прадукцыю. Маск раней заяўляў, што калі яны трапяць на амерыканскі рынак, гэта будзе смяротным прысудам для мясцовых вытворцаў. Цяпер для кітайскіх электрамабіляў у ЗША дзейнічаюць высокія пошліны.
Reuters не змог атрымаць каментар у Tesla, але Маск ужо абвінаваціў выданне ў хлусні.
Пазней бізнэсовец паабяцаў паказаць фірмовае рабатызаванае таксі — ужо 8 жніўня. Такі сэрвіс у планах кампаніі ўжо некалькі гадоў, аднак для яго патрабуецца вывесці на досыць прасунуты ўзровень сістэму FSD, якая забяспечыць аўтаномнае кіраванне транспартнымі сродкамі. Тэрміны распрацоўкі паўнавартаснага аўтапілота пастаянна адкладаюцца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.