Threads будзе плаціць папулярным аўтарам за прыцягненне аўдыторыі
Кампанія Meta тэсціруе новы спосаб прыцягнення карыстальнікаў у сацсетку. Аўтары могуць удзельнічаць у бонуснай праграме, але павінны выканаць шэраг патрабаванняў.

Распрацоўшчыкі стварылі для ўдзельнікаў праграмы спецыяльны інтэрфейс, які дае інфармацыю пра іх даходы. Некаторыя аўтары павінны будуць набраць мінімальную суму для вываду сродкаў. Праграма павінна падштурхнуць аўтараў часцей публікавацца ў Threads і запрашаць сваю аўдыторыю на новую платформу.
Meta сцвярджае, што запрошаныя аўтары павінны стварыць публічны профіль у Threads і выконваць правілы праграмы заахвочвання Instagram. У пастоў, якія дапускаюцца да ўдзелу ў бонуснай праграме, павінна быць не менш за 2500 праглядаў. У публікацыі забароненыя абароненыя аўтарскім правам матэрыялы, накруткі, адзнакі іншых платформаў.
Праграма заахвочвання аўтарам пакуль працуе толькі ў ЗША, трапіць у яе можна на запрашэнне. У выпадку паспяховага тэсціравання праграмы яе распаўсюдзяць на іншыя краіны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.