TikTok абмяжуе час дзяцей у сацсетцы. Бацькі змогуць сачыць за экранным часам
Сацсетка дадасць некалькі функцый, якія абмяжуюць час дзяцей і падлеткаў у праграме.
Сацсетка дадасць некалькі функцый, якія абмяжуюць час дзяцей і падлеткаў у праграме.
Сацсетка дадасць некалькі функцый, якія абмяжуюць час дзяцей і падлеткаў у праграме.
«Найбліжэйшымі тыднямі да кожнага карыстальніка TikTok, маладзейшага за 18 гадоў, будзе аўтаматычна прымяняцца 60-хвілінны штодзённы ліміт экраннага часу. Падлеткам, якія дасягнулі гэтай мяжы, будзе прапанавана ўвесці код доступу, каб працягнуць прагляд. Яны могуць цалкам адключыць гэтую функцыю, але, калі яны зробяць гэта і будуць праводзіць у TikTok больш за 100 хвілін на дзень, ім будзе прапанавана ўсталяваць новае абмежаванне», — сказана ў заяве кампаніі.
Новая функцыя таксама з’явіцца ў «Сямейных наладах». Бацькі або апекуны непаўналетніх карыстальнікаў змогуць самастойна ўсталёўваць для іх ліміт выкарыстання TikTok, напрыклад, розную працягласць абмежавання па часе ў залежнасці ад дня тыдня. Бацькі змогуць бачыць інфармацыю, колькі разоў праграма была адкрытая, і час, прабаўлены ў сацсетцы ўдзень і ўначы. Таксама яны змогуць наладзіць расклад адключэння апавяшчэнняў ад сацсеткі для падлеткаў.
Цяпер карыстальнікі ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў не атрымліваюць паведамленняў, пачынаючы ад 21:00, падлеткі ва ўзросце 16-17 гадоў — ад 22:00. За некалькіх гадоў TikTok стала адной з найпапулярнейшых сацсетак у свеце, у ліпені 2021 года колькасць штомесячных карыстальнікаў сацсеткі перавысіла 1 мільярд чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.