TikTok папрасіў часова заблакаваць скандальны закон ЗША аб продажы сацсеткі

Кампанія TikTok і яе матчына кампанія ByteDance падалі экстраннае хадайніцтва ў Апеляцыйны суд акругі Калумбія з просьбай часова заблакаваць закон, які патрабуе ад ByteDance продажу сацсеткі.

Пакінуць каментарый

Прадстаўнікі TikTok сцвярджаюць, што імавернасць таго, што Вярхоўны суд возьмецца за справу і скасуе пастанову, «дастаткова высокая, каб апраўдаць часовую паўзу, неабходную для далейшага абмеркавання». Яны таксама адзначаюць, што абраны прэзідэнт Дональд Трамп паабяцаў прадухіліць забарону. Адтэрміноўка «дасць новай адміністрацыі час вызначыць сваю пазіцыю, што можа зняць як надыходзячую шкоду, так і неабходнасць разгляду справы Вярхоўным судом».

6 снежня калегія апеляцыйнага суда падтрымала закон, які патрабуе ад ByteDance прадаць TikTok у ЗША да пачатку наступнага года.  Калі Вярхоўны суд не скасуе гэтага рашэння, лёс TikTok апынецца ў руках спачатку прэзідэнта Джо Байдэна, які мае вырашыць, ці даць 90-дзённую адтэрміноўку крайняга тэрміну 19 студзеня для прымусовага продажу, а затым Трампа, які ўступіць на пасаду 20 студзеня.

Трамп, які беспаспяхова спрабаваў забараніць TikTok у часе свайго першага тэрміну ў 2020 годзе, заявіў перад лістападаўскімі прэзідэнцкімі выбарамі, што не дапусціць забароны TikTok. У 2020 годзе Трамп таксама спрабаваў забараніць WeChat, які належыць Tencent, але быў заблакаваны судамі. Будучы дарадца Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц заявіў, што Трамп «хоча выратаваць TikTok. Нам цалкам неабходна дазволіць амерыканскаму народу мець доступ да гэтай праграмы, але мы таксама маем абараніць нашыя даныя».

Юрысты Міністэрства юстыцыі ЗША заявілі, што суд мае адхіліць просьбу і дазволіць TikTok і яго карыстальнікам непасрэдна звярнуцца ў Вярхоўны суд па судовую забарону. «Урад атрымаў перамогу і спадзяецца выйграць час. На прэзідэнта Трампа будзе аказвацца ціск з мэтай выканаць сваё перадвыбарчае абяцанне, у тым ліку з боку яго шматлікіх прыхільнікаў у TikTok, таму нават невялікая затрымка можа змяніць дынаміку ў гэтай справе», — заявіў Анупам Чандэр, прафесар права Джорджтаўнскага ўніверсітэта.

ByteDance прайграла апеляцыю ў амерыканскім судзе і абавязаная прадаць TikTok
Па тэме
ByteDance прайграла апеляцыю ў амерыканскім судзе і абавязаная прадаць TikTok
В Румынии отменили президентские выборы, замешан TikTok
По теме
В Румынии отменили президентские выборы, замешан TikTok
Канада закроет бизнес TikTok в стране, но оставит приложение
По теме
Канада закроет бизнес TikTok в стране, но оставит приложение

Читать на dev.by