TikTok вярнуўся ў ЗША, але карыстальнікі скардзяцца на цэнзуру
Амерыканскія карыстальнікі сацсеткі паведамляюць пра ўзмацненне мадэрацыі кантэнту і прыкметы цэнзуры пасля аднаўлення працы платформы ў ЗША. З’явіліся паведамленні пра абмежаванні на жывыя эфіры, частыя папярэджанні пра дэзынфармацыю і выдаленне публікацый.
Reuters паведамляе пра скарачэнне колькасці жывых трансляцый, часцейшыя выпадкі выдалення публікацый або пазначэнне іх як тыя, што парушаюць правілы супольнасці. TikTok сцвярджае, што іх алгарытмы і палітыка не змяніліся, і любыя праблемы звязаныя з часовай нестабільнасцю ў працэсе аднаўлення працы сэрвісу.
Многія карыстальнікі лічаць, што сацсетка падвяргае цэнзуры палітычны кантэнт. Напрыклад, TikTok блакуе каментары з фразамі «Free Palestine» і «Free Luigi». Комік Пат Лолер паведаміў, што яго сатырычнае відэа пра Ілана Маска было пазначанае як дэзынфармацыя, а магчымасці яго распаўсюджвання былі абмежаваныя.
Карыстальніца Lisa Cline заявіла, што не змагла апублікаваць відэа з крытыкай Дональда Трампа. Палітычная аглядальніца Даніша Картэр паведаміла пра «поўнае блакаванне яе акаўнта» пасля аднаўлення працы TikTok, пры гэтым ёй не патлумачылі прычыны блакавання.
Аднаўленне працы платформы ў ЗША стала магчымым пасля прыходу новай адміністрацыі ў Белы дом. Дональд Трамп падоўжыў апошні тэрмін продажу праграмы на 75 дзён. Прэзідэнт ЗША заявіў, што адкрыты да таго, каб Ілан Маск або Oracle купілі праграму.
Читать на dev.by