Time назваў 100 самых уплывовых кампаній. Хто трапіў у рэйтынг?
Часопіс Time апублікаваў штогадовы рэйтынг TIME100 Most Influential Companies — пералік ста кампаній, якія фармуюць аблічча будучыні ў сферы тэхналогій, культуры, аховы здароўя і бізнесу.
У выданні падкрэслілі, што адбор заснаваны не на капіталізацыі, а на сукупнасці крытэрыяў: уплыў, інавацыі, амбіцыі і поспех. У 2025 годзе спіс папоўніўся як гігантамі (Meta, Amazon, Netflix, Huawei, ByteDance), так і хуткарослымі навічкамі: DeepSeek, Pop Mart, Anthropic, Scale AI, Anysphere, Duolingo і іншымі.
Сярод «Інаватараў»:
-
Alibaba — за развіццё ШІ-мадэляў Qwen, якія канкуруюць з OpenAI і Meta;
-
BYD — «новы кароль электрамабіляў», які абагнаў Tesla на масавым рынку;
-
DeepL — за ШІ-перакладчык з падтрымкай 36 моў;
-
EssilorLuxottica — за «разумныя акуляры» ў партнёрстве з Meta;
-
Pano AI — за тэхналогіі ранняга выяўлення лясных пажараў з дапамогай ШІ і спадарожнікаў.
У катэгорыі «Разбуральнікі»:
-
Waymo — лідар у галіне беспілотнікаў і робатаксі;
-
DeepSeek — кітайскі распрацоўшчык мадэлі R1, параўнальнай з GPT-4 ад OpenAI;
-
Pop Mart — стваральнік вірусных цацак Лабубу;
-
Unitree Robotics — кітайскі вытворца гуманоідных робатаў;
-
Scale AI — стартап у сферы генератыўнага ШІ, у які Meta інвеставала $14,3 млрд.
Сярод «Лідараў»:
-
Duolingo — за маштабныя абнаўленні і адраджэнне маскота Дуа;
-
Coursera — адукацыйная платформа з глабальным ахопам;
-
LinkedIn, Anthropic, Hyundai, Cloudflare, Signal — за ўстойлівы рост, ШІ-распрацоўкі і культурны ўплыў.
У раздзеле «Тытаны»:
-
OpenAI — стваральнік ChatGPT, ацэнены ў $300 млрд;
-
Meta — за актыўнае ўкараненне ШІ ў сацсеткі;
-
Netflix, Amazon, TSMC, Huawei, ByteDance, Arm — за дамінаванне ў сваіх галінах.
«Піянеры»:
-
Qura — распрацоўшчык «разумных» кольцаў;
-
Colossal Biosciences — кампанія, якая «адрадзіла» лютаваўкоў у 2025 годзе;
-
CRISPR Therapeutics, Function Health, Polymarket і інш.
Акрамя таго, Time упершыню ўручыў узнагароды TIME100 Companies Impact Awards за найбольшы прагрэс у ключавых напрамках:
-
Google DeepMind — за ШІ-распрацоўкі;
-
Vertex Pharmaceuticals — за дасягненні ў медыцыне;
-
Schneider Electric — за ўстойлівыя энергасістэмы;
-
Janngo Capital — за прасоўванне роўнасці;
-
LEGO Group — за культурны ўплыў праз гульню.
Читать на dev.by