Tinder дадасць АІ для падбору пар, каб утрымаць аўдыторыю

Tinder спрабуе ажывіць платформу за кошт новых функцый на старонцы Explore і выкарыстання штучнага інтэлекту для паляпшэння якасці супадзенняў.

3 каментарыя

У праграме абнавілася старонка Explore: з’явіліся новыя катэгорыі, якія дазваляюць знаходзіць супадзенні ў адпаведнасці з запытамі карыстальнікаў сярод новых катэгорый: Non-Monogamy, Serious Dater, Short-Term Fun, Long-Term Partner і New Friends. Раней старонка Explore уключала катэгорыі, заснаваныя на інтарэсах, такія як «Аматары серыялаў», «Кава» і да т. п.

Акрамя абнаўлення Explore Tinder плануе ўкараніць функцыі АІ для «персаналізаванага падбору» пар. Гэтая тэхналогія стане дадаткам да традыцыйнага свайпу, даючы карыстальнікам новы спосаб знаходзіць супадзенні. AI алгарытмы таксама дапамогуць выбраць найлепшыя фатаграфіі для профілю.

Нягледзячы на навіны, Tinder сутыкаецца са зніжэннем актыўнасці карыстальнікаў. У кастрычніку 2024 года колькасць штомесячных актыўных карыстальнікаў зменшылася на 10% у гадавым вылічэнні, а ў студзені 2025 года — на 8%. Хоць кампанія спрабуе паказаць на пазітыўную дынаміку, даходы Tinder не адпавядаюць чаканням аналітыкаў. 

У адказ на гэтыя выклікі Match Group прызначыла новага генеральнага дырэктара — сузаснавальніка Zillow Group Спенсера Раскафа. Кампанія спадзяецца, што АІ-інструменты палепшаць уцягненне і ўтрыманне карыстальнікаў накшталт таго, як TikTok і Instagram выкарыстоўваюць AI для павышэння актыўнасці аўдыторыі.

АІ абярэ за вас найлепшыя фота ў профілі Tinder
Па тэме
АІ абярэ за вас найлепшыя фота ў профілі Tinder
Новая функцыя Tinder дазваляе расказаць сябрам пра планы на спатканне
Па тэме
Новая функцыя Tinder дазваляе расказаць сябрам пра планы на спатканне
Кампанія-ўладальніца Tinder падпісала пагадненне з OpenAI
Па тэме
Кампанія-ўладальніца Tinder падпісала пагадненне з OpenAI

Читать на dev.by