TIOBE: C++ упершыню ў гісторыі абагнала C

C++ у чэрвені паднялася на 2 радок рэйтынгу моў праграмавання TIOBE.

1 каментарый

C++ лічыцца палепшанай аб’ектна-арыентаванай версіяй С, тым не менш ёй спатрэбілася прыкладна 40 гадоў, каб стаць папулярнейшай за свайго папярэдніка. Таксама гэта самая высокая пазіцыя, якую С++ калі-небудзь займала ў TIOBE, а С, у сваю чаргу, ніколі не апускалася так нізка.

Ад 2011-га новыя стандарты С++ выходзяць кожныя тры гады. Хоць большасць кампілятараў і інжынераў не паспяваюць за такім тэмпам, пастаяннае ўдасканаленне мовы — яе вялікі плюс. Сярод галоўных пераваг С++ — прадукцыйнасць і маштабаванасць. Яна шырока выкарыстоўваецца, напрыклад, у праграмаванні ўбудавальных сістэм, геймдэве і распрацоўцы софту для трэйдынгу.

Акрамя гэтага, у чэрвені ўпершыню да 7 радка TIOBE дабраўся Go, а Rust — да 17-га. Якасна склад топавай дваццаткі за месяц не змяніўся.

TIOBE: C++ скоро обгонит С. JavaScript, Scratch и Rust бьют рекорды
По теме
TIOBE: C++ скоро обгонит С. JavaScript, Scratch и Rust бьют рекорды
Стваральнік С++ адказаў на крытыку амерыканскіх уладаў
Па тэме
Стваральнік С++ адказаў на крытыку амерыканскіх уладаў
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++
Па тэме
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++

Читать на dev.by