TIOBE: Kotlin зноў увайшла ў топ, «зоркі» мінулага месяца вылецелі
У жніўні ў топ-20 самых папулярных моў праграмавання па версіі TIOBE ўпершыню ўвайшла маладая мова Julia. Але доўга ў рэйтынгу не пратрымалася і ўжо ў гэтым месяцы саступіла месца іншай шматабяцальнай мове — Kotlin.
Рэліз Kotlin кампаніі JetBrains адбыўся ў 2016 годзе, і ўжо праз год Google заявіла аб яе падтрымцы ў Android. Тады яна дасягала 1% на рынку і пазіцыі ў топ-20. Kotlin працягнула нарошчваць супольнасць і праз пяць гадоў перажывае свой другі пік.
Аўтары TIOBE лічаць яе больш значнай, паколькі цяпер у гэтай мовы значна больш прыхільнікаў. Kotlin лічыцца канкурэнтам Java, якую яна абыходзіць па многіх франтах. Галоўныя аргументы супраць яе і на карысць Java — апошняя старэйшая, на ёй піша больш праграмістаў, па ёй больш навучальных матэрыялаў і бібліятэк.
Таксама з першай дваццаткі выпала COBOL, якая пасля доўгага перапынку вярнулася туды ў ліпені, а ў жніўні паднялася на 15 радок. Яе месца заняла Delphi/Object Pascal.
Читать на dev.by