TIOBE: Python губляе рынкавую долю

Python станавіўся мовай года паводле версіі TIOBE тры разы за апошнія пяць гадоў. Ягоная папулярнасць расла неймавернымі тэмпамі дзякуючы росквіту штучнага інтэлекту і data science. Тэндэнцыя пачалася прыкладна ўвосень 2017 года — тады Python займаў усяго 3% рынку. Пры канцы мінулага года ягоная доля вырасла да 17%, аднак утрымаць яе Python не здолеў і скінуў да 13% і меней. Цяпер адрыў хутка скарачаюць тры іншыя прэтэндэнты на лідарства: C, Java і C++.

2 каментарыя

На думку аўтараў рэйтынгу папулярнасці моў праграмавання, тое, ці ўтрымаецца Python на першым радку, галоўным чынам залежыць ад дынамікі АІ-сферы. Калі інструменты накшталт ChatGPT працягнуць здзіўляць і ажыятаж вакол іх захаваецца, першае месца захаваецца за Python — у іншым разе ягоныя пазіцыі пад пагрозай.

Акрамя гэтага, у топ-50 чэрвеньскага спісу ўпершыню трапілі дзве новыя мовы: X++ (унутраная мова Microsoft) і Raku (з сямейства Perl-падобных моў).

Топ-20 прыведзены ніжэй. Складам — за выключэннем некалькіх перастановак у ніжняй частцы спісу — ён нічым не адрозніваецца ад майскага рэйтынгу.

Redmonk абнавіў топ папулярных моў праграмавання
Па тэме
Redmonk абнавіў топ папулярных моў праграмавання
TIOBE: в рейтинге нет места молодым языкам
По теме
TIOBE: в рейтинге нет места молодым языкам

Читать на dev.by