«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладаюцца ў крыпту — рэсёрч devby
Захоўваюць на біржах (асабліва папулярныя Binance і Bybit), не вельмі асцерагаюцца санкцый, але трывожнасць наконт замарожвання актываў усё ж ёсць.
Паводле дадзеных нашага штогадовага вялікага даследавання-2023, крыпта ёсць у 19% айцішнікаў, яшчэ ў 5% — была.
У канцы лютага ЕС увёў новыя санкцыі супраць Беларусі, якія закранулі аперацыі з крыптой. Беларусам, у прыватнасці, забаранілі адкрываць гаманцы і захоўваць крыптавалюту на еўрапейскіх біржах.
Абмежаванні не закранаюць грамадзян Беларусі, у якіх ёсць часовы або пастаянны ВНЖ ў краінах ЕС.
У мікра-рэсёрчы пра крыпту ўзялі ўдзел 183 асобы, пераважна мужчыны, узровень у ІТ — middle і вышэй. Толькі 12 удзельнікаў — не з ІТ.
Палова жыве ў Беларусі (46%), палова — за мяжой, пераважна ў Польшчы. У большасці замежных удзельнікаў ёсць як мінімум часовы ВНЖ, на адной толькі візе — 2%.
З пункту гледжання досведу крыптаінвестары падзяліліся прыкладна напалову: амаль 40% інвестуюць плюс-мінус год, астатнія — з прыстойным стажам.
Дзе яны захоўваюць крытпу? Найбольш папулярны інструмент — гаманцы на крыптабіржах (амаль 70%).
Амаль 40% карыстаюцца паслугамі найбуйнейшай крыптавалютнай платформы Binance. На другім месцы Bybit, якая ў лютым 2025 апынулася ў цэнтры скандалу: хакеры скралі 499 000 ETH ($1,4 млрд), іх нібыта цалкам «адмылі» за 10 дзён. У топ-3 таксама ўвайшла крыптабіржа OKX. У лютым гэтага года платформа атрымала поўную ліцэнзію Markets in Crypto-Assets (MiCA), якая дазваляе працаваць на ўсёй тэрыторыі ЕС.
Некалькі ўдзельнікаў распавялі, што карыстаюцца паслугамі крыптабіржы з беларускімі каранямі dzengi.com.
18,5% наогул не карыстаюцца крыптабіржамі.
Уплыў санкцый ЕС
Большасць (амаль 66%) упэўнены, што абмежаванні ніяк іх не закранулі і не закрануць. Яшчэ 30% не ведаюць. Толькі 5 чалавек лічаць, што іх закранула.
Цікава, што асцярога наконт замарожвання актываў пры гэтым даволі высокая.
Ёсць і мільянеры
Мы папрасілі крыптаэнтузіястаў ацаніць свае актывы на сённяшні дзень у даляравым эквіваленце.
У паловы — да $5K у эквіваленце. У дыяпазон «да 50 тысяч даляраў» уклаліся больш за 80% рэспандэнтаў.
Але знайшліся і даляравыя мільянеры. Адразу 8 чалавек ацанілі свае крыптаактывы ў 1+ мільён даляраў. Калі ніхто з іх не перабольшвае, то такіх — 2%!
Амаль ва ўсіх крыптаактывы ў біткойнах. 6 з 8 «мільянераў» праводзяць здзелкі з крыптой 5–10+ гадоў. Трое жывуць у Польшчы, адзін — у Беларусі. Астатнія — у ЗША, Аргентыне, ЕС.
«Купляйце крыпту ананімна»
У інсайд-полі удзельнікі анкетавання падзяліліся паказчыкамі даходнасці ўкладанняў у крыптавалюты.
Частка рэспандэнтаў ацаніла даходнасць на ўзроўні 10–50% (некаторыя кажуць пра 230–400%), у той жа час многія прызналіся, што пакуль у стратах: «мінус 10 тысяч даляраў», мінус 30–50% сваіх укладанняў.
А вось некалькі парад наконт інвестыцый у крыпту (Прыводзім цытаты на мове арыгіналу):
- «Трамп сейчас активно манипулирует рынком используя свой пост президента США. Вкладываться сейчас в какие-то активы уровня тир1 (BTC, SOL, ETH, и др.), тир2 (defi-активы) и просто холдить, крайне нерационально, так как рынок очень волатильный».
- «Храните крипту не на кошельках биржи, лучше используйте холодные аппаратные кошельки — Ledger, Trezor и т. п. Меньше будет болеть голова о санкциях и взломах бирж».
- «Раней трымаў пад $30K у USDT ERC-20, але на фоне „закручвання гаек“ у крыптасферы (як, напрыклад, забарона P2P-абменаў) вывеў усё ў „нармальныя грошы“ праз Whitebird».
- «Покупайте крипту анонимно не показывайте её государству, на пенсии скажете спасибо. Биткоин — единственное средство долгосрочного хранения крипты, никаких эфиров и мемкоинов. Не храните свою крипту на биржах, закинули, сконвертировали, вывели, и так всю жизнь».
Читать на dev.by