3,6% размаўляюць, але радуюцца ўсе. Што айцішнікі думаюць пра беларускую мову на працы?

Працягваем публікаваць вынікі вялікай анкеты пра стаўленне айцішнікаў да беларускай мовы. У першай частцы распавядалі пра тое, як часта чытачы dev.by размаўляюць на мове і як паўплывалі на гэта рэлакейт, палітычны крызіс і вайна.

У другой частцы — аб выкарыстанні беларускай мовы на працы.

8 каментарыяў

Толькі 3,6% удзельнікаў анкеты рэгулярна выкарыстоўваюць беларускую мову ў зносінах з калегамі.

16,7% робяць гэта часам, а 10,7% пераходзяць на беларускую мову падчас зносін з калегамі з Польшчы і Украіны.

72,7% падчас працы не выкарыстоўваюць беларускай мовы зусім.

У большасці выпадкаў (74%), калі айцішнікі размаўлялі з калегамі па-беларуску, ніякіх праблем не было. 17% удзельнікаў анкеты адзначылі, што ім давялося пераходзіць на рускую мову, бо калегі іх не разумелі. А 5% апытаных (30 чалавек) нават сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй.

Пры гэтым амаль усе (84,4%) апытаныя айцішнікі адчуваюць радасць, калі чуюць беларускую мову ад калег.

Аднак такія сітуацыі даволі рэдкія. 43% ўдзельнікаў анкеты не сустракалі ў сваёй кампаніі калег, якія хаця б часам размаўлялі па-беларуску. У 50,1% ёсць некалькі такіх калег.

Нужна помощь. Засаппорть dev.by
Па тэме
Нужна помощь. Засаппорть dev.by
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
Па тэме
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў. Пагаварылі з ім пра беларускі YouTube
Па тэме
Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў. Пагаварылі з ім пра беларускі YouTube

Читать на dev.by