Топ Amazon кажа, што джуны найбольш выйграюць ад ШІ, пакуль яны не могуць знайсці працу

Лідары тэхнасферы адзін за адным сцвярджаюць, што ШІ найперш заменіць джуноў. Але адна з топ-менеджарак Amazon кажа, што ўсё зусім не так і маладым спецыялістам турбавацца няма пра што, бо менавіта яны выйграюць ад ШІ больш за ўсіх.

Пакінуць каментарый

Дырэктарка па выхадзе на рынак прадуктаў на базе генератыўнага ШІ ў Amazon Web Services Роры Рычардсан у свежым выпуску падкаста Digital Disruption адзначыла, што ШІ сцірае мяжу паміж джунамі і больш дасведчанымі спецыялістамі.

«Згодна з мноствам даследаванняў, якія мы назіраем, генератыўны ШІ павышае прадукцыйнасць самых малодшых супрацоўнікаў», — сцвярджае яна. ШІ-інструменты спрашчаюць працэс навучання і дазваляюць такім спецыялістам хутчэй уключацца ў працу.

«Я не думаю, што нехта апынецца па-за гульнёй, бо карыстацца ШІ смешна проста. Гэта не тое самае, што вывучаць новую мову праграмавання — усё адбываецца праз звычайную мову», — патлумачыла Рычардсан.

На яе думку, самы моцны эфект ад ШІ адчуюць якраз пачаткоўцы, а не дасведчаныя праграмісты: «Гэта пашырае кола тых, хто зможа паўнавартасна ўзаемадзейнічаць з тэхналогіяй».

Крамянёвая даліна ганялася за моладдзю, але болей не. У тым ліку праз ШІ
Па тэме
Крамянёвая даліна ганялася за моладдзю, але болей не. У тым ліку праз ШІ

Яе аптымізм не падзяляюць іншыя прадстаўнікі галіны. Галоўны навуковец Google DeepMind Джеф Дзін лічыць, што праз год ШІ будзе пісаць код на ўзроўні джуна. СТО Microsoft Кевін Скот прагназуе, што праз пяць гадоў 95% кода будзе генеравацца ШІ. А заснавальнік і гендырэктар Anthropic Дарыа Амадэй сцвярджае, што ўжо ў наступным годзе ШІ будзе генераваць амаль увесь код.

Рычардсан упэўнена, што ШІ не выцесніць джуноў, а зменіць змест іх працы. Яна правяла паралель з тым, як графічныя калькулятары трансфармавалі працу адміністратараў баз дадзеных. «Аналагічны зрух мы будзем назіраць ва ўсіх прафесіях у найбліжэйшыя два гады. Мяняецца сам характар працы: гэтая сфера перастае быць проста выдаткам на падтрымку старога кода», — дадала яна.

Пры гэтым вынаходлівасць, здольнасць пераключацца паміж кантэкстамі, настойлівасць і іншыя навыкі, якія робяць людзей асабліва каштоўнымі, будуць цаніцца яшчэ больш. Паводле яе слоў, пад пагрозай не тыя, хто яшчэ занадта джун, а тыя, хто не хоча адаптавацца.

Microsoft: праз 5 гадоў 95% кода будзе пісаць ШІ
Па тэме
Microsoft: праз 5 гадоў 95% кода будзе пісаць ШІ
CEO Microsoft: да 30% кода кампаніі піша ШІ
Па тэме
CEO Microsoft: да 30% кода кампаніі піша ШІ
Цукерберг: ШІ зможа замяніць мідлоў ужо сёлета
Па тэме
Цукерберг: ШІ зможа замяніць мідлоў ужо сёлета
CEO Anthropic: ШІ будзе пісаць 90% кода праз паўгода, а праз год — амаль 100%
Па тэме
CEO Anthropic: ШІ будзе пісаць 90% кода праз паўгода, а праз год — амаль 100%
Іншая меркаванне: дзякуючы вайб-кодынгу кампаніі будуць наймаць не менш, а наадварот больш
Па тэме
Іншая меркаванне: дзякуючы вайб-кодынгу кампаніі будуць наймаць не менш, а наадварот больш

Читать на dev.by