Платформа для праходжання тэхнічных сумоўяў і ацэнкі ІТ-кампетэнцый CodeSignal штогод складае рэйтынг ВНУ ЗША на падставе таго, наколькі паспяхова іхнія студэнты даюць рады чатыром задачам праграмавання ў рамках ейнай ініцыятывы General Coding Framework. У перыяд ад 21 красавіка 2022 года да 21 красавіка 2023-га ў ёй паўдзельнічала больш за 32 тысячы студэнтаў.

Аўтары рэйтынга адзначаюць, што 11 з ВНУ ў ім не прадстаўленыя ў трыццатцы найлепшых інжынерных праграм бакалаўрыяту паводле версіі аўтарытэтнага вашынгтонскага часопіса U.S. News & World Report. Напрыклад, Універсітэт Стоні-Брук, які ў CodeSignal паставілі на другое месца.
Гэта звязана з адрозненнем у метадалогіі ацэнкі якасці адукацыі ў тэхнічных спецыяльнасцях. «Калі ацэньваць ВНУ паводле аб’ектыўнага крытэру — тэхнічных навыкаў іхніх студэнтаў, — выяўляецца, што адораныя людзі ёсць усюды, а не толькі ў тых ВНУ, якія прынята лічыць найлепшымі інжынернымі ВНУ», — адзначылі аналітыкі CodeSignal. Яны падкрэслілі, што беспасярэдне вымяраць навыкі студэнтаў, а не судзіць з навучальнай установы, якую яны скончылі, карысна рэкруцёрам і эйчарам, каб сабраць мацнейшую каманду.
У топ-50 спісу CodeSignal маглі б увайсці 7 ВНУ па-за межамі ЗША. Сярод іх найлепшым стаў Індыйскі тэхналагічны інстытут у Руркі — ён мог бы заняць 9 месца ўслед за Каліфарнійскім тэхналагічным інстытутам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.