Топ-менеджар геймдэў-студыі прысуджаны да смяротнага пакарання за атручванне прадзюсара Netflix
Былы топ-менеджар Yoozoo Games быў прысуджаны да смяротнага пакарання 22 сакавіка. Такое пакаранне ён атрымаў за тое, што ў 2020 годзе атруціў заснавальніка кітайскай гульнявой студыі, перадае CBS News.
Сюй Яа дадаў атруту ў гарбату заснавальніка Yoozoo і доларавага мільярдэра Лін Ці ў снежні 2020 года. Матывам стала спрэчка з нагоды кіравання кампаніяй. Лінь, якому на той момант было 39 гадоў, памёр праз 10 дзён. Яшчэ праз некалькі дзён Сюй быў затрыманы паліцыяй.
У перыяд ад верасня да снежня 2020 года Сюй атруціў напоі яшчэ чатырох чалавек у офісе на глебе канфліктаў з двума з іх, але ўсім удалося выжыць.
Yoozoo належаць правы на экранізацыю кітайскага навукова-фантастычнага бестселера «Задача трох целаў». Сюй узначальваў адказную за гэта даччыную структуру Yoozoo. У верасні 2020 года кампанія перадала права на здымку адаптацыі трылогіі Netflix. Гэтым займаюцца амерыканскія сцэнарысты Дэвід Беніёф і Дэніэл Брэт Уайс. Лінь быў пазначаны ў якасці выканаўчага прадзюсара серыяла.
Yoozoo таксама распрацоўвала гульню Game Of Thrones: Winter Is Coming на аснове «Гульні тронаў».
Читать на dev.by