Торвальдс сказаў «так» вайб-кодзінгу. Але не на праектах
Лінус Торвальдс у нядаўнім інтэрв’ю падзяліўся меркаваннем пра ШІ і вайб-кодынг. Стваральнік Linux ставіцца да новага трэнду «даволі станоўча» як да спосабу даць навічкам адчуць, што камп’ютар можна прымусіць нешта рабіць, але ў сур’ёзнай распрацоўцы лічыць яго недарэчным.
Паводле словаў Торвальдса, сучасныя камп’ютары значна складанейшыя за тыя, на якіх вучыўся ён, проста перадрукоўваючы праграмы з часопісаў. У гэтым плане вайб-кодынг моцна спрашчае ўваход у сферу. Пры гэтым ён падкрэслівае, што з пункту гледжання суправаджэння гэта можа быць «жахлівай ідэяй», і для распрацоўкі, напрыклад, ядра Linux такія метады ўвогуле не падыходзяць.
На пытанне пра тое, як ШІ будзе ўплываць на кар’ерныя перспектывы кодараў, Торвальдс адказаў, што зараз сказаць складана — усё стане ясна праз некалькі гадоў. У цэлым ён лічыць ШІ яшчэ адным інструментам, як кампілятары, якія калісьці пазбавілі людзей ад напісання асэмблера ўручную. Гэта значыць ШІ павялічвае прадукцыйнасць, але не замяняе праграмістаў.
Сам ён ШІ-асістэнтамі не карыстаецца і нават не «гуляе» з імі, але разумее, што нехта напэўна вывучае магчымасці ШІ і для працы з ядром. Ён чакае часу, калі ШІ перастане быць хайпам і стане звычайнай рабочай рэальнасцю, якую «ніхто без канца не абмяркоўвае».
Галоўным болем, звязаным з ШІ, Торвальдс назваў краўлеры, якія актыўна цягнуць дадзеныя з kernel.org і ламаюць сэрвісы. Яшчэ адна непрыемнасць — выдуманыя багі і рэпорты пра ўразлівасці, якія генеруюць людзі, злоўжываючы ШІ.
Читать на dev.by