Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Трафік з Google на сайты абрынуўся, ШІ дае менш за 1% пераходаў

Трафік з пошуку Google на сайты рэзка падае, і ШІ не кампенсуе страты. Па дадзеных Chartbeat, якімі падзяліўся Axios, за апошні год пераходы з пошуку абваліліся па ўсім рынку, і мацней за ўсё пацярпелі невялікія выданні.

Пакінуць каментарый

У невялікіх сайтаў рэферальны трафік з пошуку ўпаў на 60%, у сярэдніх — на 47%, у буйных — на 22%. У цэлым пошукавы трафік знізіўся на 34%, а з Google Discover — на 15%. Агульны трафік да сайтаў у 2025 годзе ў параўнанні з 2024 прасеў прыблізна на 6%.

ШІ-сэрвісы не закрываюць гэты разрыў. Пераходы з чат-ботаў, уключаючы ChatGPT, даюць менш за 1% усяго рэферальнага трафіку. Нават пры тым, што пераходы з ChatGPT за 2025 год выраслі больш чым на 200%.

Карыстальнікі часцей за ўсё заходзяць па ШІ-спасылках у медыя, але амаль не ўзаемадзейнічаюць з кантэнтам: такія пераходы выкарыстоўваюць у асноўным для праверкі фактаў. Паралельна расце роля альтэрнатыўных крыніц трафіку — пошты, аплікацый і месэнджараў.

Google з такімі ацэнкамі не згодна: у кампаніі заяўляюць, што агульны аб’ём арганічных пераходаў застаецца стабільным год да году, а якасць клікаў нават расце. Аднак на практыцы многія выданні, асабліва тэхналагічныя медыя, ужо фіксуюць рэзкае падзенне аўдыторыі — ажно да 80-90% за год. Трафік з пошуку Google на сайты кшталту The Verge, HowToGeek і розныя іншыя ўпаў за год на 85+%. Яшчэ мацней пацярпеў Digital Trends — у яго мінус 97%, а ў пачатку 2025 года выданне звольніла амаль усіх штатных супрацоўнікаў.

У Беларусі перасталі расці сацсеткі. Акрамя адной яна бамбанула
У Беларусі перасталі расці сацсеткі. Акрамя адной, яна бамбанула
Па тэме

Аўтары прыдумалі як прымусіць ШІ-распрацоўшчыкаў плаціць за парсінг сайтаў
Аўтары прыдумалі, як прымусіць ШІ-распрацоўшчыкаў плаціць за парсінг сайтаў

Чытайце таксама
Палова артыкулаў у сеціве ўжо напісана ШІ. Але пашукавікі і чат-боты аддаюць перавагу чалавечаму кантэнту

Сусветны інтэрнэт-трафік вырас на 19%, але з дапамогай ШІ-ботаў

ШІ-боты ўжо займаюць значную частку вэб-трафіку — даследаванне
ШІ-боты ўжо займаюць значную частку вэб-трафіку — даследаванне
ШІ-боты ўжо займаюць значную частку вэб-трафіку — даследаванне
Трафік з Google на сайты абрынуўся, ШІ дае менш за 1% пераходаў
Трафік з Google на сайты абрынуўся, ШІ дае менш за 1% пераходаў
Трафік з Google на сайты абрынуўся, ШІ дае менш за 1% пераходаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.