Трамп і Ісус з птушкамі: у Twitter сталі з'яўляцца верыфікаваныя акаўнты фэйкавых карыстальнікаў
Пасля запуску абноўленай падпіскі Blue за $7,99 сінюю птушку верыфікацыі сталі атрымліваць фэйкавыя акаўнты.
Сіняя птушка паводле новых правілаў — гэта не асобная функцыя Twitter Blue, якую трэба актываваць у наладах. Цяпер яе аўтаматычна атрымліваюць усе падпісчыкі. Да 9 лістапада птушку давалі толькі правераным акаўнтам і вядомым людзям.
Праз некалькі гадзін пасля ўкаранення фічы ў сацсетцы з’явіліся верыфікаваныя фэйкавыя акаўнты вядомых кампаній і знакамітасцей. Напрыклад, у сетцы хутка разышоўся твіт ад фэйкавай Nintendo of America — з выявай Марыё, які паказвае сярэдні палец.
Яшчэ адзін карыстальнік стварыў рахунак Valve і зрабіў фэйкавы анонс пра спаборніцкую платформу Ricochet: Neon Prime. Раней кампанія зарэгістравала такую гандлёвую марку, аднак дэталей пра праект не паведамлялася. Таксама ў сацсетцы з’явіліся фэйкавыя твіты ад баскетбаліста Леброна Джэймса, які нібыта вырашыў пакінуць «Лос-Анджэлес Лэйкерс».
Верыфікаваныя акаўнты атрымалі нават фэйкавыя Дональд Трамп і Ісус. Адміністрацыя сацсеткі аператыўна блакуе фэйкавыя акаўнты кампаній і вядомых асоб, але некаторыя профілі могуць быць даступныя па некалькі гадзін, збіраючы лайкі і рэтвіты.
Читать на dev.by