Трамп прапанаваў прызначыць кіраўніком NASA мільярдэра і сябра Маска
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Джарэда Айзекмана, заснавальніка кампаніі Shift4 і ўдзельніка прыватнай касмічнай місіі Polaris Dawn, на пасаду кіраўніка амерыканскага касмічнага агенцтва.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Джарэда Айзекмана, заснавальніка кампаніі Shift4 і ўдзельніка прыватнай касмічнай місіі Polaris Dawn, на пасаду кіраўніка амерыканскага касмічнага агенцтва.
Калі Сенат зацвердзіць яго кандыдатуру, Айзекман, 41-гадовы мільярдэр і першы грамадзянскі астранаўт, які здзейсніў выхад у адкрыты космас, заменіць на гэтай пасадзе Біла Нэльсана, прызначанага Джо Байдэнам у 2021 годзе. Айзекман заявіў, што для яго вялікі гонар быць абраным Трампам, і выказаў імкненне дапамагчы ЗША заняць лідарскія пазіцыі ў «самай неверагоднай прыгодзе ў гісторыі чалавецтва».
«Запал Джарэда да космасу, вопыт астранаўта і імкненне пашыраць межы даследаванняў, раскрываць таямніцы Сусвету і развіваць новую касмічную эканоміку робяць яго ідэальным кандыдатам на тое, каб узначаліць NASA ў новую смелую эпоху», — напісаў Трамп.
Айзекман, дасведчаны пілот і філантроп, камандаваў місіяй Polaris Dawn, у часе якой быў здзейснены рэкордны выхад у адкрыты космас на вышыні 740 км. Раней ён фінансаваў місію Inspiration 4, у рамках якой упершыню цалкам грамадзянскі экіпаж здзейсніў арбітальны палёт на караблі SpaceX. Цесныя сувязі Айзекмана з Іланам Маскам выклікаюць пытанні пра магчымую ролю камерцыйнага сектара ў будучых праграмах NASA, асабліва ў кантэксце канкурэнцыі паміж дзяржаўнай ракетай SLS і прыватнай Starship.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.