Траціна тых, хто карыстаецца ШІ на працы, хавае гэта, каб не нагрузілі болей
Усё больш людзей карыстаюцца генератыўным ШІ на працы, але многія не спяшаюцца распавядаць пра гэта, піша Axios.
Паводле лютаўскага апытання софтвернай кампаніі Ivanti, інструментамі на базе генератыўнага ШІ, такімі як ChatGPT, карыстаюцца 42% супрацоўнікаў. Аднак кожны трэці гэта ўтойвае.
Супрацоўнікі найчасцей хаваюць выкарыстанне ШІ ад працадаўцаў, каб атрымаць перавагу над калегамі. Яшчэ адна з найбольш распаўсюджаных прычын — неахвота атрымліваць дадатковыя заданні, калі з дапамогай ШІ атрымліваецца занадта хутка справіцца з нормай. Сярод іншых прычын — адсутнасць дакладнай палітыкі ў дачыненні да ШІ ў кампаніі, а таксама страх, што калегі або кіраўніцтва палічаць супрацоўніка некампетэнтным або замяняльным.
У кансалтынгавай фірме McKinsey ў студзені таксама прыйшлі да высновы, што супрацоўнікі звяртаюцца па дапамогу да ШІ значна часцей, чым мяркуюць іх працадаўцы. А платформа ананімных водгукаў пра кампаніі Blind высветліла, што 20% з больш чым 3600 апытаных работнікаў у ЗША таемна карыстаюцца ШІ падчас сумоўяў.
Читать на dev.by