Тры бежанцы з Газы папрасілі ChatGPT дапамагчы трапіць у Італію

Бежанец з Сектара Газа Абу Дакха спрабаваў трапіць з Лівіі ў Італію. Дзесяць спробаў зрабіць гэта праз кантрабандыстаў правальваліся, і тады ён узяў усё ў свае рукі, піша Reuters.

Пакінуць каментарый

Дакха купіў гідрацыкл Yamaha за $5 тысяч на мясцовым анлайн-маркетплэйсе і выдаткаваў яшчэ $1500 на GPS-навігатар, спадарожнікавы тэлефон і выратавальныя камізэлькі. Разам з ім у падарожжа выправіліся яшчэ два палесцінцы і шлюпка з усім неабходным.

Яны папрасілі ChatGPT вылічыць, колькі спатрэбіцца паліва на 350 км па прамой, і выправіліся ў шлях, паспяхова збегшы ад туніскага патруля. Чат-бот, відавочна, памыліўся ў разліках, бо паліва скончылася і гідрацыкл заглух у 20 км ад Лампедузы — самага паўднёвага вострава Італіі — пасля 12 гадзін у дарозе. Тройцу падабрала італьянская берагавая ахова.

У ААН назвалі унікальным спосаб, якім тры бежанцы трапілі ў Еўропу. Але на гэтым іх падарожжа не скончылася. Іх даставілі на пароме на Сіцылію, а потым выправілі на аўтобусе ў Геную на паўночным захадзе краіны, але яны збеглі з яго. Дакха дабраўся да Бруселя самалётам з Генуі, а адтуль — цягніком у Германію, дзе падаўся на прытулак.

У Непале кіраўніка часовага ўрада выбралі з дапамогай ChatGPT
Па тэме
У Непале кіраўніка часовага ўрада выбралі з дапамогай ChatGPT
70% запытаў у ChatGPT не звязаны з працай і толькі 4% тычацца кодынгу
Па тэме
70% запытаў у ChatGPT не звязаны з працай і толькі 4% тычацца кодынгу

Читать на dev.by